Тэатр абсурду вакол праваабаронцы
Вядомая беларуская праваабаронца, кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова збіраецца абскардзіць рашэнне міграцыйных службаў аб пазбаўленні яе віда на жыхарства пасля амаль 30 гадоў пражывання ў Беларусі.
Пра гэта Танкачова заявіла журналістам на прэс-канферэнцыі 6 лістапада.
Згодна зашэнння беларускіх праваахоўных органаў, Алена Танкачова праз 28 дзён будзе вымушана пакінуць Беларусь і не ў’язджаць на тэрыторыю нашай краіны цягам трох
гадоў. Падставаю для высылкі сталіся некалькі перавышэнняў хуткасці, калі жанчына знаходзілася за стрырном аўтамабіля. Дагэтуль праваабаронца ўстрымлівалася ад жорсткіх каментароў, што да звязаных з
ёю падзеяў. Але ў чацвер у сваёй стрыманасці юрыстка паставіла тлустую кропку.
Алена шчыра выказала ўсё, што думае наконт тых асобаў, з якімі правяла амаль усю сераду ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага раёна сталіцы.
Па словах праваабаронцы, уладам не трэба было ствараць «Лінію
Сталіна», губляць час і выкідваць на вецер грошы. Замест гэтага варта проста параіць людзям наведаць людзям будынак РУУС Першамайскага раёна.
«Уявіце сабе будынак былой сярэдняй школы ў цэнтры горада, які сёння абнесены велізарным жалезным плотам, а на верхатуры гэтага будынка невядома навошта накручаны вялікі вожык калючага
дроту. Чаго павінен баяцца ў цэнтры горада орган, які павінен займацца аховаю грамадскага парадку? Я не ведаю», — сказала прамоўца.
«У пастанове ўказана, што не прынятыя да ўвагі тыя хадайніцтвы, што прадстаўлены з месца працы, а таксама хадайніцтвы сваякоў. Ніводнае з хадайніцтваў грамадзянаў не абазначана як
крыніца звароту да органаў улады, гэткім чынам пры вынясенні рашэння праігнараваныя больш за сем тысяч петыцыяў. Усе подпісы, што былі сабраныя акрамя электронных петыцыяў, таксама былі
праігнараваныя. Атрымліваецца, што меркаванні людзей адносна маёй асобы не прынятыя да ўвагі, — сакрушалася Алена Танкачова. — Улічваючы, што
дакумент, які мне ўручылі цяпер, складае агулам 6 старонак, я думаю, што ён быў падрыхтаваны яшчэ зранку, а ўся працэдура, якая адбывалася цягам дня, была імітацыяй працэсу ўзважанага прыняцця
рашэння».
Па словах кіраўніка Беларускага Хельсінскага камітэта Алега Гулака, у прававым сэнсе вельмі цяжка даваць ацэнку таму, што адбываецца вакол Алены Танкачовай.
«Тут права губляецца на нейкіх подступах. Можна на гэты конт выказваць розныя меркаванні. Гэта і падрыхтоўка да выбараў, нейкія наступствы Можна на гэты конт выказваць розныя
меркаванні. Гэта і падрыхтоўка да выбараў, нейкія наступствы актыўнай працы са спецдакладчыкам ААН па Беларусі ці штосьці іншае. Але тое, што ў гэтай сітуацыі цяжка аперыраваць прававымі катэгорыямі,
гэта дакладна. Ды і логіка не вельмі зразумелая. Вызвалілі Бяляцкага, былі пэўныя спадзяванні на хаця б здаровы сэнс. Тут і пытанне, як адбівацца, як змагацца, як дапамагаць чалавеку. Але апрача
акцыяў салідарнасці ў такой прававой сітуацыі вельмі цяжка нешта зрабіць», — адзначыў старшыня БХК.
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч мяркуе, што ў яго ёсць адказ на пытанне, чаму ўлады такім чынам дзейнічаюць у
дачыненні да Танкачовай.
«Алена Танкачова і арганізацыя, якую яна ачольвае, з’яўляецца адным з асноўных суб’ектаў праваабарончага руху Беларусі, таму такія дзеянні ўладаў мне падаюцца зусім
невыпадковымі. Я ўпэўнены, што менавіта палітычна матываваныя дзеянні ўладаў прыводзяць да таго, што адзін з вядучых праваабаронцаў краіны на тры гады мусіць пакінуць Беларусь. Дзякуй Богу, што яшчэ
ў турму не пасадзілі. Такія дзеянні сведчаць пра намеры ўладаў і пра наступ уладаў на праваабаронцаў, які працягваецца ў нашай краіне. Спачатку ў 2011 годзе да нас яны прыходзілі з ператрусамі, потым
пераследвалі Алеся Бяляцкага, і гэты ланцуг працягваецца», — упэўнены Стэфановіч.
Сама Танкачова паведаміла, што будзе абскарджваць як рашэнне пра ануляванне віду на жыхарства, так і пастанову аб высылцы з Беларусі. Аднак, заўважыла юрыст, нават калі працэс абскарджвання
зацягнецца, яна ўсё роўна крыху менш як праз месяц будзе вымушаная пакінуць краіну. Куды яна паедзе, Алена пакуль не думала. Але ў тым, што яе арганізацыя будзе працягваюць сваю дзейнасць, нават няма
сумневу. «Нікому не расстрайвацца, перажывем, так, непрыемна, абскардзім і будзем працаваць далей», — заявіла праваабаронца пры канцы
прэс-канферэнцыі.
Дарэчы, пра сітуацыю з Аленай Танкачовай ужо праінфармаваны і спецдакладчык па Беларусі ААН, і іншыя ўплывовыя міжнародныя структуры, дадаў Валянцін Стэфановіч.