Праваабаронцу Танкачову дэпартуюць з Беларусі на 3 гады
У РУУС Першамайскага раёна Мінска прайшло пасяджэнне, на якім была разгледжаная справа старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай.
Паводле рашэння міліцыі праваабаронцу дэпартуюць з Беларусі тэрмінам на тры гады. На выезд з краіны Танкачовай дадзены месяц.
Як паведаміла журналістам праваабаронца Таццяна Равяка, зараз Танкачова праходзіць дактыласкапаванне і іншыя працэдуры ва ўпраўленні ўнутраных спраў.
Ёй як грамадзянцы Расіі анулявалі від на жыхарства ў Беларусі. Прычынай назвалі адміністрацыйныя правапарушэнні — перавышэнні хуткаснага рэжыму падчас кіравання
аўтамабілем.
Справа аб высылцы праваабаронцы з Беларусі павінна была разглядацца ў 12.00. Да гэтага часу ў будынка РУУС сабралася каля 50 чалавек — яе сябры, праваабаронцы, грамадскія актывісты,
журналісты. Неўзабаве пасля поўдня стала вядома, што разгляд справы Танкачовай перанеслі на другую палову дня. Пры гэтым праваабаронцу запрасілі зайсці ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі кіравання,
каб перадаць усе хадайніцтвы, што датычацца справы.
Актывісты грамадзянскай супольнасці сабралі каля 7 тысяч подпісаў па просьбай не высылаць Танкачову з краіны.
БелаПАН