Кіраўнік рады па правах чалавека ў Расіі заступіўся за Танкачову
Кіраўнік рады па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Міхаіл Фядотаў звярнуўся ў расійскае Міністэрства замежных спраў з просьбай тэрмінова дапамагчы расійскай грамадзянцы, праваабаронцы Алене Танкачовай.
Ёй пагражае высылка з тэрыторыі Беларусі, дзе яна жыве цягам трыццаці гадоў.
Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт рады.
30 кастрычніка Танкачовай анулявалі від на жыхарства за тое, што яна нібыта рабіла адміністрацыйныя правапарушэнні, не выконваючы правілаў дарожнага руху — перавышала хуткасць на
дарогах. Аднак у СПЧ лічаць, што рэальны матыў высылкі — яе праваабарончая дзейнасць.
«Уладу не спыніла ні тое, што ў Беларусі ў Алены знаходзіцца сям’я, праца, кватэра, асабістыя і прафесійныя сувязі, ні тое, што нашы краіны ўтвараюць саюзную дзяржаву, а
грамадзяне нашых краін карыстаюцца роўнымі правамі», — адзначылі ў СПЧ.
Пытанне аб працэдуры высылкі будзе разглядацца 5 лістапада.
svaboda.org