У Беларусі рэзка скарацілася колькасць студэнтаў

Паводле звестак Белстата, у 2017 годзе колькасць студэнтаў у краіне склала ўсяго 284,3 тыс. чалавек, або на 35,8% менш, чым у 2010-м.

stud.jpg

У 2017/18 навучальным годзе ў вышэйшыя навучальныя ўстановы залічана 61,8 тыс. студэнтаў супраць 100,5 тыс. у 2010/11-м.
Найбольш істотна зменшылася колькасць студэнтаў, якія вывучаюць прававыя і эканамічныя дысцыпліны. У 2010 годзе іх было 180,6 тыс., у гэтым — толькі 90,5 тыс. Адбіліся не толькі дэмаграфічныя праблемы, але і скарачэнне набору на фоне празмернасці прадстаўнікоў гэтых спецыяльнасцяў на рынку працы. Для прыкладу: у 2010 годзе па профілю адукацыі «Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці» было набрана 40 тыс. чалавек, у 2017-м 20,2 тыс.
Пры гэтым выпуск юрыстаў і эканамістаў з улікам зачэпа мінулых гадоў застаецца даволі высокім. У 2017 годзе дыпломы атрымалі 31,2 тыс. выпускнікоў супраць 30,3 тыс. в 2010-м.
Характэрна, што магістарскія праграмы працягваюць карыстацца попытам. З 2010 па 2017 год колькасць магістрантаў на ўсіх спецыяльнасцях павялічылася ў 3,1 разы, да 10,4 тыс. чалавек, у тым ліку па профілі «Камунікацыі. Права. Экономика.Управление. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці» — у 3,6 разы, да 6,6 тыс. чалавек.
У 2017 годзе было прынята рашэнне, згодна з якім вызначаць кантрольныя лічбы прыёму сталі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства эканомікі, а не рэктары ВНУ, як гэта было раней.
На думку беларускіх чыноўнікаў, колькасць студэнтаў «павінна вызначаць эканоміка», а менавіта — міністэрствы, якія будуць улічваць запыт розных галін на спецыялістаў.
Паводле thinktanks.by