У фокусе — італьянская спадчына
У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася фотавыстава культурнай спадчыны Італіі. Разам з ёй дэманструюцца і кнігі па мастацтве выдавецкага дома “Франка Марыя
Рычы.
Выстава “Спадчына ў фокусе аб’ектыва прысвечана 150-годдзю аб’яднання Італіі. Экспазіцыя знаёміць з культурным і прыродным багаццем гэтай сонечнай краіны. На 205
гістарычных і сучасных фотаздымках адлюстраваны 45 італьянскіх аб’ектаў, прызнаных Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.
У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася фотавыстава культурнай спадчыны Італіі. Разам з ёй дэманструюцца і кнігі па мастацтве выдавецкага дома “Франка Марыя Рычы.
Выстава “Спадчына ў фокусе аб’ектыва прысвечана 150-годдзю аб’яднання Італіі. Экспазіцыя знаёміць з культурным і прыродным багаццем гэтай сонечнай краіны. На 205
гістарычных і сучасных фотаздымках адлюстраваны 45 італьянскіх аб’ектаў, прызнаных Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.
Яны вельмі разнастайныя. Пачынаючы ад прыродных і вулканічных пейзажаў да культурных ландшафтаў. Гэта і дагістарычныя і археалагічныя аб’екты, звязаныя з рознымі
цывілізацыямі і эпохамі. А таксама помнікі культуры ад познеантычнага перыяду да прамысловых пасёлкаў пачатку 20 стагоддзя.
“Па значнасці сваёй культурна-гістарычнай і прыроднай спадчыны Італія валодае найбольшай колькасцю аб’ектаў ЮНЕСКА, прызнаных у свеце спадчынай чалавецтва: 45 з 911,
— падкрэсліў Арнальда Абеці, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Італіі. Ён прысутнічаў на адкрыцці выставы 17 сакавіка. У 1861 годзе гэтым днём у Турыне было абвешчана аб’яднанне
краіны. Дагэтуль Апенінскі паўвостраў быў падзелены на некалькі дзяржаў.
Выстава арганізавана італьянскім Міністэрствам культурнага набытку і дзейнасці ў галіне культуры, а таксама Міністэрствам замежных спраў гэтай краіны. У яе межах экспануецца збор кніг па мастацтве
выдавецкага дому “Франка Марыя Рычы. Аднаго з самых прэстыжных у свеце, вядомага дзякуючы выключнай якасці, а таксама публікацыямі, напісанымі мастацтвазнаўцамі з сусветным
імем.
“Спадзяюся, што гэтыя дзве выставы дазволяць паглыбіць веды аб Італіі самай шырокай беларускай публіцы. Яна адносіцца з вялікай любоўю да нашай мовы і да нашай краіны. І я вельмі
гэтаму рады, — зазначыў Арнальда Абеці.
Наведаць Італію, не выязджаючы з Нацыянальнай бібліятэкі, запрасіў усіх падчас адкрыцця выставы дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі. “Паміж нашымі краінамі — тысячы кіламетраў
адлегласці. Але насамрэч мы вельмі і вельмі блізкія. І гэта сувязь прасочваецца на працягу стагоддзяў, — сказаў ён. І ўзгадаў Францыска Скарыну, які атрымаў у Падуі
ступень доктара медыцыны. “Даследчыкі вагаюцца дакладна сказаць, ці сустракаліся і былі знаёмыя два вялікіх чалавекі свайго часу — Францыск Скарына і Леанарда да Вінчы. Але
бясспрэчна, што на старонках старажытных кніг Скарыны мы знаходзім адлюстраванне італьянскай культуры, — дадаў Раман Матульскі.
Ён адзначыў, што сувязі, якія прайшлі праз стагоддзі, знайшлі адлюстраванне ў сучаснасці. “Наша бібліятэка з’яўляецца самым вялікім у свеце ромбакубаактаэдрам. Геаметрычнай фігурай,
якая ў свой час была вынайдзена і ўпершыню адлюстравана Леанарда да Вінчы, — нагадаў дырэктар.
А таксама звярнуў увагу на разгорнутую кнігу — “крылы будынку на ўваходзе ў бібліятэку. “Побач з вядомымі цытатамі і выказваннямі, чытанымі на розных мовах,
там знаходзяцца на першы погляд зусім незразумелыя знакі. На самай справе гэта сучасныя майстры мовай кодаў і знакаў Леанарда да Вінчы напісалі пасланне ў будучыню, —
патлумачыў Раман Матульскі.
“Я думаю, што мы зараз ствараем асновы для далейшага развіцця супрацоўніцтва і культурнага абмену паміж Беларуссю і Італіяй, якое было створана ў свой час пяць стагоддзяў таму,
— лічыць ён.
Знаёмства з Італіяй праз фокус аб’ектыва адбываецца ў бібліятэчнай галерэі “Атрыум. Выстава працягнецца да 10 красавіка.