У ліпені Гродна і Сувалкі запусцяць новы трансгранічны этнакультурны турыстычны маршрут
Новы трансгранічны этнакультурны турыстычны маршрут, які звяжа польскі «Казачны шлях» і беларускія «гасцінцы Бялуна», распрацаваны ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Павышэнне прывабнасці трансгранічнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць". Ён прафінансаваны Еўрасаюзам па Еўрапейскім інструменту добрасуседства і партнёрства. Польская частка развівае брэнд "Сувальшчыны як краіны казак".
Фота grodno24.com
Справа ў тым, што ў Сувалках нарадзілася вядомая пісьменніца і
паэт Марыя Канапліцкая. Менавіта яе творы ўзялі за аснову для анімацыйных
інтэрактыўных гульнявых праграм для дзяцей.
Беларускі бок пайшоў іншым шляхам. Тут развіваецца маршрут пад брэндам "Гасцінцы Бялуна" і грунтуецца на багацці этнаграфічнага спадчыны Гродзенскай вобласці. Так, на беларускім баку ў маршрут ўвойдуць Гродна, Каробчыцы, Адэльск, Гудзевічы, Азёры, Васілішкі і Радунь.
Акрамя Гродна турыстам прапануюць пазнаёміцца з прыродным запаведнікам "Азёры", Музеем габрэйскай культуры ў Радуні, Цэнтрам народнай творчасці ў Лідзе, наведаць дом-музей Чэслава
Немэна ў Васілішках, Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей і Музей драўляных інструментаў Мар'яна Скрамблевіч ў Адэльску.
Новы турыстычны праект павінен прыцягнуць увагу турыстаў з Польшчы, Літвы і
Беларусі.
На тэрыторыі Сувалкскага павета зрабілі сем дзіцячых
забаўляльна-пазнавальных пляцовак-вёсак. З беларускага боку
створаны этнаграфічны музей у гімназіі № 1 імя Карскага, і частковая рэканструкцыя Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея.
Агульны бюджэт праекта складае больш за 1,27 млн.
еўра, польскі бок атрымаў каля 650 тыс. еўра. Праект стартаваў у сакавіку 2012 года
Паводле Беларускага Зялёнага Партала