Польшча. Працяг стужкавага скандалу
Гэтым разам “героямі” запісу зьяўлаюцца кіраўнік польскай дыпляматыі Радаслаў Сікорскі і былы міністар фінансаў Яцэк Растоўскі.
“Мы не каментуем спекуляцый СМІ. Чакаем публікацыі запісаў”, — сказаў прэс-сакратар МЗС Марцін Вайцехоўскі аб выяўленых камерцыйнай радыёстанцыяй фрагментах размовы галоўных польскіх палітыкаў.
Гэтым разам “героямі” запісу з'яўляюцца кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі і былы міністр фінансаў Яцэк Растоўскі.
Міністр замежных справаў у размове з былым міністрам фінансаў сказаў, што “Польска-амерыканскі саюз не мае ніякай вартасці. А нават ён шкодны, бо дае Польшчы ілжывае пачуццё бяспекі”. Міністр гаворыць пра саюз і іншыя брыдкія словы. Сікорскі меўся таксама сказаць: “Праблема ў Польшчы такая, што ў нас мелкі гонар і нізкая самаацэнка. Такая нігерскасць”.
Больш за тыдзень Польшча жыве стэнаграмамі падслуханых у рэстаране размоваў галоўных палітыкаў Польшчы. Стэнаграмы раскрываюць прыватныя здзелкі паміж палітыкамі датычныя пасадаў, узаемападтрымкі, палітычныя падкопы і раскрываюць непрыстойныя паводзіны чальцоў польскага ўраду.