
Кастусь Тарасаў
Ён распавёў, што пасля таго, як праўленне садовага таварыства падтрымала ягоную ініцыятыву па наданню адной з вуліц імя Тарасава, у сядзібным
пасёлку з’явіліся адпаведныя шыльды на лецішчах і ўказальнікі. «Такім чынам у пятнаццаці кіламетрах ад Мінскай кальцавой аўтадарогі ўганаравана імя славутага дзеяча беларускай
культуры», — сказаў Кручкоў.
Ён звярнуўся да чытачоў штотыднёвіка з прапановай ахвяраваць сродкі на мемарыяльную дошку ў гонар Кастуся Тарасава, якую мяркуецца ўсталяваць у Яснай паляне. З прапановамі на гэты конт можна звяртацца да Сержука Кручкова (мабільны тэлефон 8-029-635-52-40).
Пасла заканчэння Беларускага палітэхнічнага інстытута Кастусь Тарасаў працаваў у Паўночна-Заходняй геалагаразведачнай экспедыцыі, на
прамысловых прадпрыемствах Беларусі, у выдавецтве «Вышэйшая школа», газетах «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», «Навіны»,
«Наша свабода» і «Новы час», часопісах «Нёман» і «Спадчына». Друкаваўся з 1965 года. Адным з першых сярод беларускіх
пісьменнікаў узняў тэму гісторычнай спадчыны.
Сярод твораў празаіка — аповесці «Дзень рассеяння» і
«Пагоня на Грунвальд», кнігі аповесцяў «Падарожжа ў цесным крузе» і «Адзіны сведка —
Бог», раман «Тры жыцці княгіні Рагнеды», літаратурна-гістарычнае эсэ «Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны», а таксама зборнікі дэтэктыўных
аповесцей «У час Стральца» і «Залатая горка».
Творчасці пісьменніка ўласцівы рэалістычны погляд на мінулае Айчыны, адчуванне непарыўнай сувязі часоў, а таксама ўменне перадаць гісторычную
атмасферу.
Кастусь Тарасаў — шчыры патрыёт, які быў прадвеснікам сапраўднай гістарычнай прозы. Ягоныя творы «Пагоня на Грунвальд» і «Памяць пра легенды» сталі кнігамі, на якіх вырасла сучаснае пакаленне беларускіх гуманітарыяў і грамадска-палітычных дзеячоў.