Абвешчаны кароткія спісы Прэміі Цёткі

Мастацкае і літаратурнае журы Прэміі Цёткі вызначылі кароткія спісы для дзвюх намінацый, у якіх выдаецца прэмія. Сёлета ў іх увайшло па 6 кніг.

unnamed_277.png

Такім чынам, на званне "Найлепшай кнігі для дзяцей і падлеткаў" прэтэндуюць:
Святлана Аўдзейчык. Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума 1. Мінск, Галіяфы, 2020 Тамара Бунта. Сад з матылькамі. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020 Ева Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак. Мінск, Янушкевіч, 2020 Вольга Гапеева. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі. Мінск, Галіяфы, 2020 Ганна Янкута. Кот Шпрот і зніклы мышамабіль. Мінск, Янушкевіч, 2020 Надзея Ясмінска. Сподачак для цмока. Мінск, Кнігазбор, 2020
У кароткі спіс намінацыі "Найлепшае мастацкае афармленне" ўвайшлі:
Лілія Давыдоўская- Ганна Янкута. Кот Шпрот і зніклы мышамабіль. Мінск, Янушкевіч, 2020 Вольга Дзятко - Алесь Пальчэўскі. Рэкс і Казбек: апавяданні: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020 Андрэй Пакроўскі - Марыя Мартысевіч. Як пазбыцца Маматута. Мінск, Koska, 2020 Лізавета Пастушэнка - Уладзімір Караткевіч. Старая казка. Мінск, Народная асвета, 2020 Валерый Славук - Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі. Мінск, Янушкевіч, 2020 Стася Сакалоўская - Стаселька Кірыл. Пімкі. Мінск, Галіяфы, 2020
У складзе літаратурнага журы ў гэтым годзе працуюць Вера Жыбуль(Бурлак), Наста Грышчук, Наталля Мядзвездь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, Ціхан Чарнякевіч.
У мастацкае журы ўвайшлі Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў і Ігар Юхневіч.
Неўзабаве ў кожнай намінацыі будзе абвешчаны адзін пераможца.
Прэмія Цёткі ўручаецца з 2016 года. За гэты час пераможцамі прэміі рабіліся Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай “Сем ружаў”, Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валеры Гапееў з кнігай “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей”, Вера Бурлак з кнігай вершаў “Фантазюркі” і Кацярына Дубовік з ілюстрацыямі да кнігі Надзеі Ясмінскай “Чаму Меша не мае хаты”.
У 2020 годзе лаўрэаткамі сталі Зараслава Камінская з кнігай “Калядны стол” і Вераніка Шпак, якая аформіла кнігу Генадзя Аўласенкі «Як зубраня “Зубраня” наведала».