Беларускі каляндар выйшаў у Польшчы
У Беластоку пры фінансавай дапамозе Маршалкоўскага Ваяводства Падляшша з друку выйшаў польскамоўны “Вialoruski kalendarz historyczny (“Беларускі гістарычны каляндар).
У Беластоку пры фінансавай дапамозе Маршалкоўскага Ваяводства Падляшша з друку выйшаў польскамоўны “Вialoruski kalendarz historyczny (“Беларускі гістарычны каляндар).
Яго склаў краязнавец, гісторык і журналіст з Гродна Уладзімір Хільмановіч. Дарэчы, “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень Уладзіміра Хільмановіча пяць гадоў таму свет
пабачыў у Вільні. А вось у нас, у Беларусі, такі арыгінальны і неабходны каляндар, відаць, нікому не патрэбны, бо да сённяшніх дзён ніводнае беларускае выдавецтва аўтару так і не прапанавала
выпусціць яго ў свет. Падобныя календары ніколі ў Беларусі не выдаваліся. А вось палякам каляндар спадабаўся, бо яны ніколі б не выдавалі яго, калі б ён ім зусім не быў
патрэбны.
Польскамоўны каляндар Уладзіміра Хільмановіча — гэта пераклад беларускамоўнага календара, што выйшаў у Вільні. На беларускую мову яго пераклалі Віталь Луба і Марцін Рэмбач. Пераклад вельмі
грунтоўны і дасканалы ў напісанні прозвішчаў і імён зразумелых польскаму чытачу.
Канцэпцыя складання простая — ён прыдатны на кожны каляндарны год.
Некалі ў Беларусі выходзілі адмысловыя календары, дзе да кожнага дня былі «прычэплены» даты, падзеі, здарэнні. Але тыя календары звычайна распавядалі толькі пра «круглыя» даты. Ды і інфармацыі там былі выбарачныя. Тэма камуністычных рэпрэсіяў, эміграцыі, «невыгаднай» гісторыі проста замоўчвалася. Уладзімір Хільмановіч ў сваім календары-даведніку пастараўся сабраць максімум падзей, звязаных з беларускім жыццём і гісторыяй краіны. Тут даты нараджэння і смерці вядомых і малавядомых, часам наогул забытых, але вартых увагі людзей, дзеячаў беларускага руху. Ганебныя даты падпісання розных дакументаў, якія адыгралі знакавую ролю ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Кожны дзень года мае некалькі падзей, некалькі датаў, раскінутых па гадах.
У календары-даведніку інфармацыя падаецца вельмі сціпла, можна сказаць, што нават скупа. Але гэта дае магчымасць хутка арыентавацца, пра што і пра каго шукаць інфармацыю далей. Каляндар падаецца нейкім пераходным звяном паміж звычайным календаром і энцыклапедыяй, у чым яго і адметнасць.
Даведнік змяшчае пераважна фіксаваныя даты апошніх трохсот гадоў нашай гісторыі і, безумоўна, гэта трагічны ў большасці сваёй час, і таму, мабыць, нямала сумных старонак і датаў. Аднак аптымізму павінен надаваць той факт, што беларуская нацыянальная ідэя ўсё роўна развівалася і яна прысутнічае зараз. Гэтым даведнікам аўтар сапраўды хацеў бы вярнуць многія імёны. Адчуваецца, што складальнікам выкарыстана была шматлікая энцыклапедычная літаратура, розныя інтэрнэтныя рэсурсы, праца, відаць, працягвалася не адзін год.
Чытаючы каляндар, адчуваецца, што Уладзімір Хільмановіч найбольш абапіраўся на гісторыю Заходняй Беларусі: Гродзеншчыны, Віленшчыны, Беласточчыны. І хоць у дадзеным выпадку адбор персаналій носіць суб’ектыўны характар, усё ж складальнік не прапусціў ні адно прозвішча, якім ганарыцца наша Айчына. Ён пастараўся змясціць звесткі пра тых людзей, якія ў сваім жыцці мелі непасрэднае дачыненне да беларускага руху: ці то душпастырскай, ці то культурна-асветніцкай дзейнасці, ці ўдзельнічалі ў палітычных, вайсковых арганізацыях, ці ў дысідэнцкім руху ў савецкія часы і г.д.
Неяк Уладзімір Хільмановіч сказаў: “Права на памяць — адно з асноўных правоў чалавека, яно не рэгулюецца ні заканадаўствам, ні нейкімі часовымі палітычнымі рэжымамі. Бо
права на памяць дадзена кожнаму народу Богам і гісторыяй. Польскае выданне “Беларускага гістарычнага календара яшчэ раз даказвае, што Беларусь мае вялікую гісторыю і
найвялікшых сваіх сыноў, якія змагаліся і змагаюцца, каб “людзьмі звацца, каб заняць “свой пачэсны пасаг між народамі, як казаў некалі Янка Купала.