Берлінскі фестываль: інтрыгі без Беларусі

10 лютага адкрыўся 61-ы Берлінскі кінафестываль, які па сваёй значнасці саступае толькі Канам і Венецыі.

У галоўным конкурсе ўдзельнічаюць 17 карцінаў. Сярод іх — рэжысёрскі дэбют Ральфа Файнса «Карыалан», «Турынскі конь» вугорскага класіка Бэлы Тара, турэцкая стужка Сэйфі Тэамана «Наша вялікае гора». Маг экстрэмальных пейзажаў Вернэр Герцаг прадставіць аб’ёмную версію «Пячоры забытых сноў», а Вім Вэндэрс прэзентуе па-за конкурсам стужку «Піна» — пра харэографа Піну Бауш.

4b04b0dcd2ade339a3d7ce13252a29d4.JPG

Берлінскі фестываль вылучаецца сацыяльнымі і палітычнымі жэстамі. Скандалы не прымусілі сябе доўга чакаць. Іранскі рэжысёр Джафар Панахі, асуджаны на радзіме, з’яўляецца ганаровым сябрам журы, хаця і не можа прысутнічаць у Берліне. Затое ў нямецкай сталіцы паказваюць рэтраспектыву ягоных фільмаў.
Другі канфлікт звязаны з карцінай Кірыла Тушы «Хадаркоўскі». Дакументальны фільм пра ўвязненага расійскага алігарха быў выкрадзены з берлінскай студыі за тыдзень да фестывалю. Але рэжысёр аднавіў стужку — і прэм’ера адбылася. Нямецкія гледачы шумна асвісталі Меркель і Шродэра, якія фігуравалі ў карціне.
А вось рэжысёр Уве Боль збіраецца судзіцца з фестывалем за тое, што ягоную стужку «Асвенцым» адхіліла адборачная камісія. Пазоўнік праславіўся як самы горшы рэжысёр з часоў Эда Вуда-малодшага, а ягоныя стужкі стабільна маюць найніжэйшыя адзнакі з усіх магчымых.
На сёлетнім фестывалі магла прысутнічаць і Беларусь. Але гэты шанец быў пахаваны рукамі беларускіх чыноўнікаў. У конкурсе — стужка «У суботу» Аляксандра Міндадзэ. Яна прысвечаная Чарнобыльскай катастрофе і зробленая на грошы Расіі, Украіны, Германіі.
Два гады таму гутарка ішла пра тое, каб здымаць фільм пераважна на Беларусі. Але трагічная гісторыя прыйшлася не даспадобы ідэалагічнай вертыкалі, бо стужка падрывала казённы аптымізм і ставіла пад сумнеў прапаганду атамных станцый.