Як галасаваць пры «талковай дэмакратыі»
Надышоўшая эпоха «талковай дэмакратыі», напэўна, патрабуе новай легітымнай базы. Вось як магла б выглядаць новая рэдакцыя Закона аб выбарах прэзідэнта.
Артыкул 1.
Прэзідэнт абіраецца прэзідэнтам на аснове агульнага, роўнага выбарчага права пры тайным галасаванні.
Артыкул 2.
Прынцыпы правядзення выбараў
Надышоўшая эпоха «талковай дэмакратыі», напэўна, патрабуе новай легітымнай базы. Вось як магла б выглядаць новая рэдакцыя Закона аб выбарах прэзідэнта.
Артыкул 1.
Прэзідэнт абіраецца прэзідэнтам на аснове агульнага, роўнага выбарчага права пры тайным галасаванні.
Артыкул 2.
Прынцыпы правядзення выбараў
Выбары прэзідэнта з’яўляюцца свабоднымі. Прэзідэнт сам вырашае, калі яму прагаласаваць — да абеду або пасля. Ніхто не мае права прымусіць прэзідэнта не прагаласаваць за прэзідэнта.
У выбарах не ўдзельнічаюць прэзідэнты, якія прызнаныя судом непрацаздольнымі, знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі або пад следствам. Не дапускаецца дыскрымінацыя прэзідэнта па полу або расе.
Артыкул 3.
Арганізацыя выбараў
Для арганізацыі выбараў выклікаецца Ліда.
Артыкул 4.
Галоснасць пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў
Сродкі масавай інфармацыі асвятляюць словы Ліды пра тое, што выбары арганізаваны на высокім узроўні і на іх запрошана дэлегацыя назіральнікаў ад СНД.
Артыкул 5.
Права вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты
Кандыдаты на пасаду прэзідэнта вылучаюцца не менш чым адным прэзідэнтам.
Артыкул 6.
Сродкі на выбары прэзідэнта
Расходы, звязаныя з падрыхтоўкай выбараў, аплачваюцца за кошт дзяжурнага крэдыту МВФ, узятага на правядзенне лібералізацыі эканомікі.
Артыкул 7.
Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб выбарах прэзідэнта
Бандыты і дыверсанты, якія перашкаджаюць свабоднаму выяўленню права прэзідэнта абіраць і быць абраным прэзідэнтам, нясуць адказнасць як арганізатары масавых беспарадкаў. Прэзідэнту забараняецца
заклікаць да байкоту выбараў прэзідэнта.
Артыкул 8.
Прызначэнне выбараў прэзідэнта
Выбары прэзідэнта прызначаюцца на перыяд паміж Дажынкамі і хакейным турнірам на прызы прэзідэнта.
Артыкул 9.
Камісіі па выбарах
Для падрыхтоўкі і правядзення выбараў ствараецца камісія па выбарах у адной асобе (гл. артыкул 3).
Артыкул 10.
Паўнамоцтвы камісіі
Камісія рэгіструе прэзідэнта. Падводзіць вынікі яго галасавання і інфармуе СМІ, каб яны пісалі: «Выбар зроблены. Усе на выкананне плану пяцігодкі!»
Артыкул 11.
Спіс прэзідэнтаў, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта
Спіс прэзідэнтаў складаецца Лідай. У спіс прэзідэнтаў уключаюцца ўсе прэзідэнты, якія дасягнулі да дня выбараў 18 гадоў. Кожны прэзідэнт мае права напісаць скаргу ў суд у выпадку, калі яго не
ўключылі ў спіс.
Артыкул 12.
Ініцыятыўная група па вылучэнню прэзідэнта
Па ініцыятыве прэзідэнта ствараецца ініцыятыўнай група па яго вылучэнню на пасаду прэзідэнта. Спіс групы падаецца Лідзе, якая рэгіструе яе і выдае яе сябрам спецыяльныя пасведчанні на збор подпісаў.
Падпісваць лісты маюць права прэзідэнты. Калі прэзідэнт падтрымлівае прэзідэнта, ён павінен указаць у лісце сваё прозвішча, дату нараджэння, нумар пашпарту. Падпісныя лісты аддаюцца Лідзе. Падпісныя
лісты, на якіх выяўленыя фіктыўныя подпісы прэзідэнта, подпісы аднаго і таго ж прэзідэнта, лічацца несапраўднымі.
Артыкул 13.
Перадвыбарчая агітацыя
Прэзідэнту надаецца права ўсебаковага абмеркавання сваёй выбарчай праграмы, будзь у якой форме (за абедам, на прыродзе, у сямейным коле, у душы). Камісія па выбарах павінна садзейнічаць правядзенню
такіх мерапрыемстваў. Агітацыя ў дзень выбараў не дапускаецца.
Артыкул 14.
Бюлетэнь для галасавання
У бюлетэнь уключаюцца ў алфавітным парадку ўсе прэзідэнты — кандыдаты на пасаду прэзідэнта.
Артыкул 15.
Час і месца для галасавання
Галасаванне прэзідэнта праводзіцца ў дзень выбараў з 7 да 22 гадзінаў на выбарчым участку.
Артыкул 16.
Арганізацыя галасавання
Галасаванне адбываецца ў спецыяльных памяшканнях у кабінах для тайнага галасавання. Прэзідэнт галасуе за сябе асабіста. Галасаванне за іншых асобаў не дапускаецца. Запоўнены бюлетэнь прэзідэнт
апускае ў скрыню для галасавання.
Артыкул 18.
Падлік галасоў
Скрыня для галасавання ўскрываецца камісіяй пасля заканчэння галасавання. Камісія ўстанаўлівае наяўнасць прэзідэнцкага бюлетэня і заносіць яго дадзеныя ў пратакол. Пратакол падпісваецца Лідай.
Артыкул 19.
Другі тур галасавання
Калі прэзідэнт не набраў патрэбнага голасу, адбываецца другі тур. Абраным лічыцца прэзідэнт, які ў другім туры атрымаў больш за палову голасу.