Калядны кірмаш

      На Новы год і Каляды прынята ўручаць падарункі. У Мінску распачаўся калядны кірмаш, на якім можна і набыць сувеніры, і спрычыніцца да духоўных каштоўнасцяў.       Кірмаш “Нараджэнне Хрыстова размясціўся ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). І адразу прыцягнуў мора наведнікаў. Бо акрамя разнастайных эксклюзіўных вырабаў, вялікую цікавасць выклікаюць і культурніцкія імпрэзы. 



44feb0096faa8326192570788b38c1d1.jpg

      На Новы год і Каляды прынята ўручаць падарункі. У Мінску распачаўся калядны кірмаш, на якім можна і набыць сувеніры, і спрычыніцца да духоўных каштоўнасцяў.

      Кірмаш “Нараджэнне Хрыстова размясціўся ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). І адразу прыцягнуў мора наведнікаў. Бо акрамя разнастайных эксклюзіўных вырабаў, вялікую цікавасць выклікаюць і культурніцкія імпрэзы. 

      На выставе-кірмашы — каля сотні ўдзельнікаў, якія не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Украіны, Ізраіля, Малдовы. Гэта храмы, сястрынствы, брацтвы, духоўныя навучальныя ўстановы, іканапісныя майстэрні. Частка экспазіцыі аддадзена рамеснікам і нерэлігійным арганізацыям, якія актыўна падтрымліваюць храмы.

      Тыя, хто выбірае падарункі, можа адшукаць усё. Ад кніг, дыскаў, паштовак да ювелірных вырабаў, адзення і лекавых бальзамаў. “Храмы даюць магчымасць набыць усялякія сувеніры, выкананыя менавіта ў праваслаўным стылі. Так, як гэта было прынята шмат гадоў таму нашымі бабулямі. І зрабіць падарункі адзін аднаму і сабе, — адзначыла дырэктар выставы Таццяна Гусева.

      Шмат падаецца абразоў — для сям’і, шлюбных, імянных, а таксама крыжыкаў. Яны прызначаны для адпраўлення духоўнага служэння ў адпаведнасці з праваслаўнымі традыцыямі. Некаторыя абразы — гэта набытак храмаў. І яны прывезены на выставу для таго, каб наведнікі маглі прыйсці да іх пакланіцца. “Экспазіцыі нашых удзельнікаў з розных краін даюць магчымасць наведнікам паразмаўляць з прадстаўнікамі гэтых храмаў. Памаліцца абразам, да якіх яны можа быць ніколі ў жыцці не даедуць. Паколькі яны знаходзяцца вельмі далёка, — сказала кіраўнік выставы.

      Падчас гэтых дзён адбудзецца прэзентацыя мастацкага фільма “Прытчы і дакументальнай стужкі “Інакіня. Кожны дзень прадугледжвае сваю культурную праграму. Гэта канцэрты, прэзентацыі кніг і паломніцкіх маршрутаў, сустрэчы са святарамі, урачамі, рэжысёрамі і літаратарамі, тэатралізаваныя выступленні. Адмысловыя мерапрыемствы ладзяцца для дзяцей.

      На кірмашы карыстаецца папулярнасцю і манастырская ежа. Яна прыгатаваная ў адпаведнасці з праваслаўнымі традыцыямі трымання посту. Да свята можна набыць і мёд, асвечаны алей, арэхі, пернікі.

      Наведнікі маюць магчымасць зрабіць ахвяраванні, каб дапамагчы будаўніцтву ці ўзнаўленню храмаў. А таксама перадаць запіскі на малітвы — за здароўе блізкіх, для памінання і з іншымі просьбамі.

      “Выстаўка прысвечана Нараджэнню Хрыстову. Яна праводзіцца ў дні каляднага посту. Але ў той жа час носіць святочны характар. У гэтым няма абсалютна ніякай супярэчнасці. Таму што галоўная мэта выставы — духоўнае і маральнае набліжэнне да гэтага свята, — зазначыла Таццяна Гусева.

      Кірмаш “Нараджэнне Хрыстова будзе праходзіць да 5 студзеня ўключна. Яго арганізатарамі выступаюць Беларуская праваслаўная царква і выставачнае прадпрыемства “Экспафорум. Духоўна-асветніцкая праграма выставы-кірмашу змешчана на сайце sobor.by