Кашмары штодзённага канфармізму

Карціна Рубэна Остлунда «Добраахвотна-прымусова», што была на фэсце «Лістапад», затрымалася ў Мінску.

У фільме кашмары штодзённага канфармізму, заручаныя з людскім глупствам. Стужка цягне на дзве з паловай зорачкі з пяці.

Сяброўкі-школьніцы балбочуць абы пра што, выпіваюць і фатаграфуюцца ў кампраментоўных позах. Маладыя хлопцы таксама любяць напіцца — і патураюць уласнай дурноце. Настаўніца дарэмна спрабуе дапамагчы вучню, якога цкуе іншы настаўнік. Нарэшце, кіроўца аўтобуса бярэ ў закладнікі пасажыраў, якія сапсавалі маёмасць.

Карціна Рубэна Остлунда — некалькі пераплеценых гісторый, аб’яднаных глупствамі і побытавым прыстасавальніцтвам. Што прымушае людзей рабіць дурноту — калі не грамадскі ціск і ўласная «памяркоўнасць»? У кадрах, адстаронена знятых адным планам, п’яныя школьніцы чапляюцца да пасажыра, дзяўчынка хлусіць, насуперак уласным перакананням, п’яныя бугаі дурэюць — і здзекуюцца са сцяга краіны (і ўласнага цела).

Відовішча непрыемнае. А што вы хочаце?

Андрэй Крыніцын

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: