
«Трое ў чоўне, і пёс з імі». Беларуская версія
- Культура
- 12-11-2019
На краўдфандынгавай пляцоўцы «Улей» выдавецтва «Логвінаў» пачынае збор сродкаў на выданне беларускага перакладу, можа быць, самага вядомага гумарыстычнага раману ангельскай літаратуры «Трое ў чоўне, і пёс з імі», аўтарства Джэрома К. Джэрома.

“Трое ў чоўне, і пёс з імі” (анг. Three Men in a Boat, To Say Nothing of the Dog, рас. “Трое в лодке, не считая собаки”) – гэта суцэльны гімн ляноце, закону бутэрброда і чорным сілам дамасядства. Джэром Клапка Джэром атрымаў заказ напісаць турыстычны гід па Тэмзе, але ў яго атрымалася Вялікая Брытанская энцыклапедыя апраўданняў, адмазак і адчэпак.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: