Алег Трусаў: Мы зрабілі вялікі крок да стварэння ўніверсітэта
Выконваючы абавязкі рэктара Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча распавёў пра тое, на якім зараз этапе знаходзіцца працэс стварэння беларускамоўнай навучальнай установы.
![trusau_3.jpg trusau_3.jpg](/img/v1/images/trusau_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алег Трусаў распавёў Радыё Рацыя:
— Мы насамрэч моцна прасунуліся ў стварэнні ўніверсітэта, бо днямі да нас прыйшла добрая навіна — адмысловы навуковы савет зацвердзіў спецыяльнасць “Культуралогія” ў нашай будучай установе. Яшчэ тры спецыяльнасці саветам пры БДУ не зацверджаны, бо іх трэба дапрацоўваць, чым, уласна кажучы, зараз і займаемся. Як толькі ўсё будзе выпраўлена, можна будзе падаваць дакументы на атрыманне ліцэнзіі.
— Курсы пры вашым універсітэце ідуць?
— Так, набралі групы на курсы польскай і англійскай мовы, фізікі. Увогуле, як толькі група збіраецца, то пачынаецца навучанне. Працэс, так бы мовіць, перманентны.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя