У Іспаніі знайшлі 600 кілаграмаў рымскіх манет

У Іспаніі, у горадзе Томарэс недалёка ад Севіллі будаўнікі знайшлі каля 600 кілаграмаў рымскіх манет. Паводле ацэнак археолагаў манеты былі адчаканены ў канцы III — пачатку IV стагоддзя.

600_1.jpg

Манеты былі знойдзены ў сераду, 27 красавіка падчас каналізацыйных работ у парку на ўскрайку горада.
Рабочыя капалі траншэю пад трубы і коўш экскаватара стукнуўся аб цвёрды прадмет. Работы спынілі, і знайшлі ў траншэі мноства манет у пабітых амфарах. Посуд выявілі на глыбіні прыкладна адзін метр. Усяго ў траншэі аказалася 19 амфар; 10 з іх былі разбітыя, астатнія запячатаны, і навукоўцы пакуль не ведаюць, што ў іх.
У разбітых амфарах знаходзіліся дзесяткі тысяч бронзавых манет вагай ад васьмі да дзесяці грамаў кожная. Некаторыя з манет апынуліся пасрэбраных. На аверсе манет былі намаляваныя імператар Максіміана (гады праўлення 285 — 305) або Канстанцін (гады праўлення 306 — 337), на рэверсе — розныя алегарычныя фігуры, напрыклад, фігура Багацця. Па словах дырэктара Музея археалогіі ў Севільі, Аны Навара, амфары, у якіх захоўваліся манеты, не былі прызначаныя для віна ці алею — яны менш па памерах і іх выкарыстоўвалі для перавозкі іншых тавараў. Большасць манет не былі ў звароце, на іх адсутнічаюць сляды зносу. Навукоўцы мяркуюць, што знойдзеныя грошы прызначаліся для выплаты падаткаў або аплаты вайскоўцам.
Рымская армія ўварвалася на Іберыйскі паўвостраў ў 220 годзе да нашай эры і захапіла ўсходняе і паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа паўвострава. Цалкам заваяваць паўвостраў рымлянам атрымалася толькі ў 19 годзе да нашай эры. У 293 годзе імператар Дыёклетыян стварыў «тэтрарх» — сістэму кіравання, пры якой імперыяй кіравалі чатыры чалавекі: два імператара і два цэзара, якія ў далейшым змянілі б імператараў. Імператарамі стаў сам Дыёклетыян і Максіміана, а цэзарамі — Галерый і Канстанцый Хлор, бацька будучага імператара Канстанціна. Рымскую імперыю падзялілі на чатыры адміністрацыйныя рэгіёны, Іспанія патрапіла пад кіраванне Канстанцыя Хлору, а пасля яго смерці — пад кіраванне Канстанціна.
Паводле n1plus.ru