Ушанавалі пакутніка
Супольнымі намаганнямі грамадскасці была ўшанавана памяць патрыёта Беларусі ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, расстралянага немцамі ў час другой сусветнай вайны.
У мястэчку Трасцянец на адным з месцаў расстрэлу вязняў канцлагера быў устаноўлены крыж Ефрасінні Полацкай, аздоблены надпісам «Святы пакутнік Беларусі айцец Вінцэнт Гадлеўскі».
Побач паўстала копія Вострай брамы, аздобленая надпісам: «Божа, барані Беларусь».

Асноўныя падзеі прайшлі на каталіцкія Каляды. У гэты дзень адбылося асвячэнне помнікаў, якія ўласнымі рукамі і на ўласныя сродкі здзейснілі Анатоль Белы (кіраўнік клуба «Спадчына»),
скульптары Уладзімір Каралацкі і Алесь Цыркуноў.
Даведка
Гадлеўскі Вінцэнт [Вікенцій Іванавіч; 16.11 (паводле іншых звестак 16.12).1888, мяст. Поразава (паводле іншых звестак в. Шурычы) Ваўкавыскага пав. Гарадзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай
вобл. — 24.12.1942, Трасцянец пад Мінскам], рыма-каталіцкі святар, публіцыст, перакладчык, выдавец, педагог. У 1912-м скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, у 1916 —
Мітрапалітальную духоўную акадэмію ў Петраградзе. Пасвечаны ў святары 3.6.1914. Служыў вікарыем пры кафедральным саборы ў Мінску. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езду 1917. У 1918 уваходзіў
у склад Рады БНР. Адзін з заснавальнікаў і лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. За актыўную нацыянальна-палітычную дзейнасць арыштоўваўся польскімі ўладамі 25.6.1925 (зняволены ў віленскай
турме Лукішкі), 30.9.1925. 1.3.1926 асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі (зняволенне заменена штрафам). Арыштаваны ў сакавіку 1927-га; асуджаны на 2 гады зняволення, якія адбыў у Макатоўскай турме ў
Варшаве. З 1929 жыў у Вільні. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каталіцкага выдавецтва ў Вільні. З пачаткам 2-й сусветнай вайны пераехаў у Коўна, у 1940 — у Варшаву, дзе арганізаваў
паўлегальны «Беларускі Нацыянальны Фронт», як прыкрыццё падпольных структураў. Заснавальнік Беларускай Незалежніцкай Партыі. У чэрвені 1941 увайшоў у склад створанага ў Берліне
Беларускага нацыянальнага цэнтру. З верасня 1941-га ў Мінску; галоўны школьны інспектар пры Генеральным камісарыяце Беларусі, сябра Галоўнай Рады Беларускай Народнай Самапомачы. Ініцыяваў стварэнне
падпольнай арганізацыі «Беларускі Цэнтральны