Восеньская акустыка ў БДУ (фотарэпартаж)
13 кастрычніка на хімічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта зладзілі музычную вечарыну. На невялікай імправізаванай сцэне выступілі студэнты з аўтарскімі песнямі і каверамі на сусветнавядомыя і беларускія кампазіцыі. На канцэрце не абышлося без спецыяльна запрошаных гасцей: маладога выканаўцы Іллі Фаляжынскага і гуртоў «Liepšy kvas» і «Martin S.».
«Менавіта такога фармату мерапрыемства на хімфаку было зроблена ўпершыню, — кажа арганізатарка вечарыны Ганна Рэут. — Насамрэч, беларускамоўным мерапрыемства першапачаткова не было. Проста так склаліся абставіны, што абралі назву на беларускай, ну, чаму б тады і саму імпрэзу не правесці на роднай мове? Людзі падтрымалі, прыходзілі нават з іншых факультэтаў. Атрымалася неверагодная ўтульная атмасфера, на мой погляд».

Акустычная трыяда ў складзе Алены Карпуць, Настассі Гімпель і Мікіты Біслюка выконвала замежныя хіты

Вечарыну наведаў саліст гурта — Уладзімі Боська

Гурт "Liepšy kvas" выступаў у якасці акустычнага дуэту

Добра запомніўся іх кавер на гурт "Акутэ" кампазіцыі "Свяці"

Іллю Фаляжынскаму ўсяго 21 год, але ён не рэдкі госць на акустычных канцэртаў. У гэты вечар музыка спяваў вельмі цёплыя песні, адна з ім мае назву "Зялёная гарбата".

Гурт "Martin S"

Марыя Борыс святкавала свой дзень народзінаў і спявала песні Паліны Рэспублікі

Міхал Дзянісік выканаў некалькі кавераў, адзін з іх на гурт "Дайдарогу"

Музыка прадстаў некалькі песень гурта, таксама кампазіцыю з свайго мінулага музычнага праекту, а таксама запрасіў на прэзентацыю новага альбому ў клубе "Рэ:паблік"

Хлопцы доўга не маглі выпраць назву, але ўсё ж такі знайшлі сваё