Чаму палёг хлеб?

Усе канспіралагічныя тэорыі грунтуюцца на веры ў неабмежаваную магчымасць маніпуляваць грамадствам. Але верыць у падобныя магчымасці можна і без канспіралогіі.



1381042966_1_konspirologiya.jpg

Артыкулы доктара філасофіі, прафесара ВячаславаОргіша ў «Савецкай Беларусі» ніколі не пакідалі мяне абыякавым. «Вялікаягеапалітычная гульня» (25 чэрвеня) не стала ў гэтым сэнсе выключэннем.

Прызнаюся, я не чакаў, што прафесійны занятак філасофіяй можа спалучацца з захапленнем канспіралагічнымі тэорыямі. У цэнтры артыкула, натуральна, апынуліся ўкраінскія падзеі. На іх прыкладзе прафесар і паспрабаваў паказаць «природу и замыслы тех далеко не шуточных сил, которые кукловодят в сопредельном Беларуси государстве».

Інтэрнэт падказаў мне, што сваю прафесійную дзейнасць будучы доктар філасофіі пачаў у 1977 годзе ў якасці выкладчыка грамадскіх дысцыплін у ВНУ Мінска. У тыя слаўныя гады ўся разнастайнасць гуманітарнай думкі абмяжоўвалася марксізмам-ленінізмам у яго афіцыйнай трактоўцы.

Аднак ні Маркс, ні Ленін канспіралагічнымі тэорыямі не захапляліся. Яны верылі ў аб'ектыўныя законы развіцця грамадства і ў рэвалюцыю ў якасці рухавіка развіцця.

Ленінскае вызначэнне рэвалюцыйнай сітуацыі «нізы не хочуць, а вярхі не могуць жыць па-старому» філосаф прыводзіць у сваім артыкуле. Але творчай натуры цесна ў прывычных рамках: «В современном мире мы сплошь и рядом наблюдаем, как в обществах, отнюдь не дошедших до края социального отчаяния, не созревших до того, что принято считать революционной ситуацией, почему-то вспыхивают революционные эксцессы. На политической сцене вдруг появляются радикально заряженные политические пассионарии, которые проповедуют дух баррикад и от лица народа требуют в корне преобразовать форму общественного правления».

Сучасныя рэвалюцыі, упэўнены філосаф, носяць праектны характар. У рэвалюцыйнага адрэналіну заўсёды можна адшукаць фінансавую крыніцу, «за которой стоят лидеры мировой олигархии».


Маса як мера інерцыі

Мае калегі часта абвінавачваюць мяне ў дэтэрмінізме. Прызнаюся, грэшны. Але мой дэтэрмінізм  грунтуецца не на веры ў жалезную хаду законаў гісторыі, а на разуменні інерцыйнасці сацыяльных сістэм.

Улічваючы азбукавы фармат маіх артыкулаў, прапаную звярнуцца да «Лекцыі па сацыялогіі» Юрыя Лявады (1967).

Фундаментальная асаблівасць грамадства заключаецца ў забеспячэнні пераемнасці (хто ж гэтага не ведае). Якім жа чынам забяспечваецца пераемнасць? З дапамогай перадачы ад пакалення да пакалення ведаў, уменняў, навыкаў, звычак, норм і г.д. Усё пералічанае можна аб'яднаць пад паняццем «культура».

Толькі малая частка таго, што жывёла ўмее і робіць, — прадукт навучання. Наадварот, паводзіны чалавека ў мінімальнай ступені вызначаецца «біялогіяй». Паступова засвойваючы культуру,  у чалавека фармуецца «карціна свету». Яе базавыя сюжэты закладваюцца ў юнацтве. Ні самчалавек, ні знешнія сілы змяніць ужо сфармаваную карціну свету не ў стане. Асобныя выключэнні толькі пацвярджаюць агульнае правіла.

З устойлівых індывідуальных «карцін свету» і складаецца сацыяльная маса. А маса, як вядома з курсу фізікі, выступае ў якасці меры інерцыі.

А як жа сучасныя СМІ, хіба яны не здольныя на ўласны густ перапісваць сюжэты індывідуальных «карцін свету»? Звернемся да чэрвеньскага апытанняНІСЭПД: 51% беларусаў пагадзіўся з тым, што пасля ўцёкаў прэзідэнта Віктара Януковіча да ўлады ва Украіне прыйшлі фашысты. Адкуль такая трактоўка ўкраінскіх падзей, калі не з падачы расійскага тэлебачання?

З гэтым не паспрачаешся. Аднак пра якую змену «карціны свету» ідзе гаворка? Патлумачу на прыкладзе. Колькі сябе памятаю, столькі дзяржаўная прапаганда змагаецца з «зялёным змеем». І які вынік? Здавалася б, чаго прасцей, калі сучасныя СМІ ўсёмагутныя, чаму б ім не сеяць разумнае, добрае, вечнае? Даўно час усім беларусам быць ганарлівымі, працавітымі, не браць і не даваць хабараў, не брыдкасловіць і г.д.

Сярэднявечная царква вымушана была прапаведаваць дзесяць запаведзяў у даінфармацыйную эпоху. Адсюль праблемы. Але што ж тады перашкаджала прызвычаіць «новага савецкага чалавека» кіравацца ў паўсядзённым жыцці маральным кодэксам будаўніка камунізму?

Мне ўжо неаднаразова даводзілася адзначаць, што магчымасцінават самай масіраванай прапаганды не трэба перабольшваць. Яна толькі здольная ўзмацніць тое, што ўжо ёсць у грамадскай свядомасці. Як тут ні прывесці прыклад сацыёлага ЛьваГудкова: калі да рассыпаных на лісце паперы жалезных аскепкаў паднесці знізу магніт, то хаатычна размешчаныя кавалкі тут жа выбудуюцца ў лініі. Але магніт толькі структуруе тое, што мелася ў наяўнасці, і не больш за тое.

Прамежкавы вынік

Усе канспіралагічныя тэорыі грунтуюцца на веры ў неабмежаваную магчымасць маніпуляваць грамадствам. Але верыць у падобныя магчымасці можна і без канспіралогіі. Прывяду каментар да падборкі фатаграфій «Універсальны прэзідэнт: чаму навучыўся Аляксандр Лукашэнка за 20 гадоў на сваёй пасадзе», запазычаны на TUT.BY: «Адказны чалавек і ўсё заўсёды і ўсюды ведае, што адбываецца ў краіне і хто чым "дыхае"! Малайчына! Такім і павінен быць ПРЭЗІДЭНТ! Па-гаспадарску падыходзіць да ўсяго і ўнікае ва ўсе! Яго не падманеш! Уся б урадавая каманда такой была б... і жылі б мы прыпяваючы!»

Звернемся да афіцыйнай статыстыкі. Па стане на 1 ліпеня колькасць занятых у беларускай эканоміцы склала 4 471,3 тысячы чалавек; у рэспубліцы дзейнічала 144,2 тысячы юрыдычных асоб і 274,9 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. А цяпер уявіце сабе чалавека, які «ўнікае ва ўсе». Уявілі?

Але колькаснымі параметрамі праблема не абмяжоўваецца. У праблемы ёсць і якасны складнік. Як бы ні ставіліся начальнікі да падначаленых, апошнія не з'яўляюцца шрубкамі, і таму заўсёды і ва ўсім у першую чаргу кіруюцца асабістымі інтарэсамі. Адсюль выснова: ніякія планы, распрацаваныя на верхніх кіраўнічых узроўнях, не могуць быць рэалізаваныя, калі яны супярэчаць інтарэсам выканаўцаў.

Прыклады літаральна валяюцца пад нагамі: «Что ни говори, а хлеб в этом году вырос отменный. Среднюю урожайность зерновых по стране сельчане уже почти вплотную приблизили к 40 центнерам с гектара. До круглой цифры не хватает уже немного. И это ближайшая задача последующих сельскохозяйственных сезонов. Ее поставил Президент во время посещения 1-й минской птицефабрики» («СБ» ад 26 ліпеня).

«Задачыпастаўлены. Мэты вызначаны. За працу, таварышы!» Лепш і не скажаш. Аўтар гэтай крылатай фразы — генеральны сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў. Ён паўтараў яе рэгулярна, наіўна мяркуючы пры гэтым, што кіруе краінай. Чым скончылася такое кіраванне — добра вядома.

У сучаснай Беларусі савецкія метады кіравання не былі падвергнуты крытычнаму аналізу. Вось і даводзіцца кіраўніку дзяржавы раз'язджаць па птушкафабрыкам і ставіць задачы ўсім, хто падвернецца пад руку. Гісторыя канчатковы вынік такому стылю кіраўніцтва пакуль яшчэ не падвяла, але прамежкавы вынік не з'яўляюцца таямніцай. Зноў звернемся да самай саліднай газеце краіны: «За последнее десятилетие на сельское хозяйство в Беларуси потрачено 40 млрд. долларов. А продукции крестьяне произвели и сумели продать лишь на 34 млрд.» («СБ» ад 22 ліпеня).

Не нашто, а чаму

Што перашкаджае ад пастаноўкі мэтаў і задач перайсці да іх практычнай рэалізацыі? Каб знайсці адказ, нам спатрэбіцца зноў адкрыць нумар «СБ» ад 26 ліпеня. Нагадаю, «хлеб в этом году вырос отменный», задачу па яго ўборцы ў сціслыя тэрміны і без страт кіраўнік дзяржавы паставіў своечасова, але... хлеб палёг.

Чаму? Аўтар публікацыі мяркуе, што адказныя за аграрны сектар члены ўрада павінны дасканала разабрацца ў прычынах такой неардынарнай з'явы. «А пока складывается впечатление, что единого мнения на этот счет нет. Кто-то говорит о дождях и сильном ветре. Кто-то о нарушении технологии выращивания. Есть интересная версия о том, что добившись высокой урожайности, селекционеры упустили из виду вопрос крепости стебля. Мол, не держит он тяжелый колос. Значит, надлежит предметно проанализировать структуру сортов семян. Уже в будущем году поля Минского района должны, по требованию Президента, быть засеяны с учетом проведения такой работы. Результат станет ориентиром для всех хозяйств страны».

І так прыватная праблема (хлеб палёг) можа быць выклікана цэлым букетам прычын. Прыведзены прыклад дазваляе нам вярнуцца ў свет азбукавых паліталагічных ісцін. Адзіны закон, дзеянне якога ў гуманітарнай сферы нікому яшчэ не ўдалося паставіць пад сумнеў, — гэта закон ненаўмысных наступстваў.

Нашым продкам ён быў вядомы ў фармулёўцы «Чалавек мяркуе, а Бог здяйсняе».

Аналізу наіўнай веры ў магчымасць удасканальваць свет шляхам давядзення да выканаўца даручэнняў нобелеўскі лаўрэат ФрыдрыхХаек прысвяціў кнігу. Завецца яна «Згубныя саманадзейнасць».

Сцісла выкладу яе асноўную ідэю. Маючы справуз навакольным  матэрыяльным асяроддзем, чалавек сапраўды можам дасягаць пастаўленых мэтаў, але не шляхам асэнсаванага складання наяўных элементаў у пажаданы парадак, а спадзеючыся на працэсы самаарганізацыі. Хаек ілюструе дадзенае сцвярджэнне на прыкладзе вырошчвання крышталю. Чалавек не ў стане складаць крышталі з элементаў, ён можа толькі стварыць умовы для іх самастойнага росту. Падобная працэдура патрабуецца і для таго, каб забяспечыць каардынацыю індывідуальных дзеянняў, якія выходзяць за межы нашага кругагляду.

***

Чарада падзей ва Украіне ад першага выхаду абураных грамадзян на Майдан да баявых дзеянняў у Луганскай і Данецкай абласцях — прыклад працэсаў, што самаарганізуюцца. Адказы на пытанне «Навошта?» (навошта тыя ці іншыя палітыкі здзяйсняюць тыя ці іншыя дзеянні і да т.п.?) мала чым дапамогуць нам у разуменні таго, што адбываецца. Нашмат важней паспрабаваць знайсці адказы на пытанне «Чаму?» (Чаму людзі на Майдане стаялі пад кулямі? Чаму большасць расіян падтрымлівае палітыку Пуціна і да т.п.?).