На Майдане камунальнікі зносяць намёты, а пратэстоўцы паляць шыны
Зранку 7 жніўня на Майдане Незалежнасці камунальнікі пачалі разбіраць барыкады ля Дома прафсаюзаў.
Пры гэтым яны прасілі насельнікаў Майдана самім разабраць намёты, пастаўленыя на праезнай часткі ў цэнтры Кіева. Аднак прадстаўнікі так званай самаабароны Майдана заявілі, што гэтага рабіць не будуць і што камунальнікі павінны разам з праваахоўнікамі ісці прэч, перадае УНІАН.
Генпракурор Украіны Віталь Ярэма заявіў, што цяпер на Майдане знаходзіцца танная і небяспечная падробка, карыкатура на сімвал рэвалюцыі. У сваю чаргу міністр унутраных спраў Арсен Авакаў заявіў, што Майдан у цяперашнім выглядзе з'яўляецца праектам расійскай ФСБ і маргінальных партый.
Фота — УНІАН