
У NАТО мяркуюць, што Расія можа ўварвацца ва Украіну пад маркай правядзення гуманітарнай і міратворчай аперацыі, перадае Reuters.
"Мы не збіраемся гадаць, што там у Расіі на розуме, мы бачым, што яны робяць на самай справе, і гэта выклікае вялікую занепакоенасць. Расія сцягнула да ўсходніх межаў Украіны 20 тысяч баяздольных салдат", — заявіла ў сераду, 6 жніўня, афіцыйны прадстаўнік Паўночнаатлантычнага альянсу Аана Лунгеску.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск таксама пракаментаваў дзеянні РФ. Паводле яго слоў, "пагроза ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну рэзка ўзрасла", паведамляе агенцтва AP.
Паводле korrespondent.net