Чаму маўчаць беларускія адвакаты?
Беларускім адвакатам рэкамендавана ўзгадняць свае інтэрв’ю журналістам з кіраўніцтвам юрыдычных кансультацый, у якіх яны працуюць. Пра гэта гаворыцца ў накіраваным ва ўсе абласныя і Мінскую гарадскую калегіі адвакатаў лісце за подпісам старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў (РКА) Віктара Чайчыца.
Беларускім адвакатам рэкамендавана ўзгадняць свае інтэрв’ю журналістам з кіраўніцтвам юрыдычных кансультацый, у якіх яны працуюць. Пра гэта гаворыцца ў накіраваным ва ўсе абласныя
і Мінскую гарадскую калегіі адвакатаў лісце за подпісам старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў (РКА) Віктара Чайчыца.
Рэкамендавана таксама ўскласці на намеснікаў старшыняў прэзідыумаў калегій адвакатаў абавязак вывучаць інтэрв’ю сваіх адвакатаў, а інфармацыю пра іх накіроўваць у РКА па электроннай пошце.
Як адзначаецца ў лісце, дадзеныя рэкамендацыі зробленыя ў сувязі з тым, што “часта ў СМІ, часцей электронных, з’яўляюцца інтэрв’ю асобных адвакатаў са скажонай, у тым ліку
па віне журналістаў, інфармацыяй.
Як заявіў БелаПАН юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла, у БХК чулі пра існаванне падобнага ліста і «вельмі негатыўна» ставяцца да падобных рэкамендацый, якія
супярэчаць гарантаванай Канстытуцыяй свабодзе слова. «Яна можа быць абмежаваная толькі акалічнасцямі, якія апісаны ў законе. Ніякая службовая асоба не мае права замахвацца на гэтую свабоду,
гэта парушэнне, якое павінна пераследавацца па законе», — сказаў ён.
Гары Пятровіч падкрэсліў, што РКА «выконвае ўжо даўно карныя функцыі, а не абараняе правы і інтарэсы адвакатаў». Юрыст звярнуў увагу на тое, што фігура адваката і яго праца
з’яўляюцца публічнымі, таму «любое абмежаванне адвакатаў на прадстаўленне інфармацыі павінна абмяжоўвацца толькі правіламі прафесійнай этыкі і законам».
У той жа час, падкрэсліў Паганяйла, узнікаюць пытанні: чаму беларускія адвакаты маўчаць, і як яны могуць прынцыпова і годна абараняць іншых грамадзян, калі яны не хочуць абараніць саміх сябе?
“Патрэбна такая адвакатура? Я вельмі абураны, што адвакаты не тое што не могуць, а не хочуць сябе абараняць. Няўжо яны так запалоханыя, што не могуць адстойваць свае правы? Гэта ж ганьба,
каб на абарону прафесійных праваабаронцаў, якімі з’яўляюцца адвакаты, якія атрымліваюць за сваю праваабарончую працу грошы, уставалі іншыя людзі, грамадскія праваабаронцы, якімі мы
з’яўляемся, — сказаў Паганяйла.
“Старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў не адважыўся наўпрост забараніць інтэрв’ю і выступленні ў прэсе, паездкі адвакатаў за мяжу з адукацыйнымі мэтамі. Разам з тым, любому
адвакату зразумелыя тыя наступствы, якія могуць надысці, калі гэтая рэкамендацыя будзе парушаная, — адзначыў у інтэрв’ю інтрнэт-парталу zautra.by юрыст Павел Сапелка, якога летась
пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі. — Гэта ўжо не першая спроба такім чынам адрэгуляваць узаемаадносіны адвакатаў з прэсай.
У Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, як распавёў Павел Сапелка, падобныя рэкамендацыі з’явіліся пасля 19 снежня 2010 года. Па прагнозах юрыста, цяпер ні адзін адвакат не стане даваць
якую-небудзь ацэнку тым ці іншым дзеянням суда, пракуратуры, міліцыі.
У 2011 годзе шэраг адвакатаў, якія абаранялі фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года, былі пазбаўленыя ліцэнзій.