Дзмітрый Быкаў: «Аляксандр Рыгоравіч ледзь не аплот супраціву «русскому миру»»
На мінулым тыдні расійскі пісьменнік Дзмітрый Быкаў выступіў у Беларусі. Пасля паездкі ён падзяліўся сваімі ўражаннямі адносна стаўлення беларусаў да інтэграцыі з Расіяй. Прыводзім гэты тэкст у перакладзе на беларускую мову.
Дзіўная справа: у Беларусі ніколі не было і ценю варожасці да Расіі, і сам Лукашэнка ўспрымаўся не столькі як увасабленне незалежнасці, колькі як яе праціўнік. Але калі наша ўлада па звычцы «націсне і зламае» — менавіта Лукашэнка стане апорай мясцовай самастойнасці.
Пакуль ён лічыўся апошнім дыктатарам Еўропы, мы маглі на яго азірацца і думаць, што ў нас свабода. Але ў эпоху позняга, пасткрымскага Пуціна
Сённяшняя Расія дамаглася таго, што ад яе чакаюць захавання пуцінскага рэжыму любым коштам: такім коштам уяўляецца альбо сусветная вайна (чаканне якой стала ўстойлівым сюжэтам заходняй журналістыкі), альбо далучэнне любой тэрыторыі, якая дазваляла б Пуціну абвясціць новы тэрытарыяльны статус РФ, змяніць Канстытуцыю, прызначыць сябе царом. Нават калі ён у 2024 годзе ці раней збіраецца пакінуць пасаду, у гэтае ніхто не верыць — ні апазіцыя, ні паплечнікі, ні суседзі.
На мінулым тыдні журналісцкі лёс занес мяне ў Беларусь. Шчыра скажу: ніколі я не бачыў краіну такой спалоханай. Яна не хоча злівацца з намі нават пры ўмове эканамічных ільготаў, нават па крымскім сцэнары, пры ўмове ўпампоўвання ў яе велізарных сум — у якія таксама, дарэчы, ніхто не верыць.
І калі нават зліццё Расіі з рахманай заходняй суседкай, як называў яе Салжаніцын, стане рэальнасцю — цалкам верагодна, што і большасць расіян замест Пуціна захочуць убачыць прэзідэнтам менавіта Бацьку.
Думаю, гэты сцэнар не прыходзіць у галовы тым, хто сёння спрабуе падоўжыць пуцінскае праўленне шляхам перафарматавання Саюзнай дзяржавы. А дарма.
* * *
Матэрыял выйшаў у выданні «Собеседник» №49-2018 пад загалоўкам «Превращение святого Луки».
sobesednik.ru