Колькі заробіць беларуская міліцыя на ахове АЭС?
У параўнанні з 2018 годам паслугі падаражэлі.
Генпадрадчык па ўзвядзенні Беларускай АЭС «Атамбудэкспарт» заплаціць у наступным годзе каля 1,143 мільёнаа беларускіх рублёў Дэпартаменту аховы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі за ахову будаўнічай пляцоўкі. Паведамленне пра прамую закупцы ў адзінага пастаўшчыка размешчана на афіцыйным сайце расійскай Адзінай інфармацыйнай сістэмы ў сферы закупак.
Згодна з ім, дагавор на суму 1 142 946 рублёў 48 капеек (без ПДВ) на аказанне паслуг па ахове аб'ектаў АТ «Атамбудэкспарт» у Рэспубліцы Беларусь (а менавіта — пляцоўкі будаўніцтва атамнай электрастанцыі) дзейнічае з 1 студзеня па 31 снежня 2019 года. Контрагентам расійскай кампаніі выступае ашмянскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Беларусі.
Ашмянскія міліцыянты ажыццяўлялі ахову пляцоўкі пад Астраўцом і ў бягучым годзе. Праўда, іх паслугі былі танней. Паводле дадзеных з сайта zakupki.gov.by, у 2018 годзе «паслугі вартавой аховы без зброі, 19 сутачных пастоў кантралёраў вартавой аховы (13 870 гадзін аховы ў месяц)» абышліся ў 931 080 беларускіх рублёў 96 капеек.
У пачатку 2017 года ў структуры Унутраных войскаў Рэспублікі Беларусь быў сфармаваны спецбатальён па ахове Беларускай АЭС. Яго месцам дыслакацыі стаў спецыяльна пабудаваны ваенны гарадок у Астравецкім раёне. Як паведамляў тады камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў, да аховы АЭС служачыя спецбатальёна павінны былі прыступіць за паўгода да дастаўкі на аб'ект ядзернага паліва.
У 2017 годзе таксама быў адроджаны 1146-ы гвардзейскі зенітны ракетны полк ВПС і войскаў СПА. Увосень 2018 гады ён заступіў на баявое дзяжурства па ахове паветранай прасторы ў раёне Беларускай АЭС.
Паводле Заўтра тваёй краіны