Як прэтэндэнты ў прэзідэнты подпісы збіралі (фотагалерэя)

Прэтэндэнты ў прэзідэнты пачалі збіраць подпісы за сябе, любімых. У першы дзень усе былі ў аптымістычнымі. Прынамсі, ніхто не выказваў нейкіх упадніцкіх настрояў. І гэта акупалася.



Першымі пікет, як ні дзіўна, паставілі левыя са «Справядлівага свету». Чаго ў камуністаў не адымеш, дык гэта інтуітыўнага адчування рэвалюцыйнай сітуацыі. Подпісы за вылучэнне кандыдатам Сяргея Калякіна пачалі збіраць там, дзе людзі, па-першае, гарантавана з’яўляюца з пашпартамі, і па-другое, ўяўна незадаволеныя дзеючай уладай. Таму пікет за Калякіна паўстаў, у адрозненне ад іншых, не ў цэнтры горада, а непадалёк ад цэнтру занятасці на вуліцы Якуба Коласа.

Намеснік Калякіна па партыі, Валер Ухналёў даў час да пачатку наступнага тыдня «на раскачку» ініцыятыўнай групы. Па ягоных словах, пакуль пікеты ладзяца «ў тэставым рэжыме», каб паглядзець, як народ рэагуе на прэтэндэнтаў у прэзідэнты. Па выніках выходных каманда Сяргея Калякіна ўжо будзе думаць, дзе варта збіраць подпісы, дзе не варта, і што можна зрабіць і палепшыць.

kam_0_logo.jpg

У якасці тэста ў Мінску пікеты «Справядлівага свету» удзень, пасля канца працоўнай змены, планаваліся на прахадной падшыпнікавага завода і ўвечары — каля кінатэатру «Кастрычнік». Левыя, такім чынам, прамацоўваюць рэакцыю ўсіх слаёў насельніцтва.

У цэнтры горада ўжо зранку з’явіліся два столікі для збору подпісаў. Мы заўважалі тое, што кампаніі незарэгістраванага прэтэндэнта, «лайдака ў дэкрэце» Юрыя Шульгана і Аляксандра Лукашэнкі разлічаныя на аднолькавы электарат і меліся б праводзіцца аднолькавымі сродкамі. Дык вось, каманда Аляксандра Рыгоравіча акупавала менавіта «электаральную зону» Шульгана — ўніверсам «Цэнтральны». Ля ўваходу ў яго актывісты ФПБ збіралі подпісы за дзейснага кіраўніка дзяржавы.

lu_centr_gl_logo.jpg

Побач прытуліўся пікет Партыі БНФ. Саюзнікі Таццяны Караткевіч, не дачакаўшыся «афіцыйнага старту» яе кампаніі (першы пікет самі «гаварыпраўдоўцы» планавалі паставіць апоўдні ля ГУМа) паўсталі побач з агітатарамі за Аляксандра Рыгоравіча. Як ні дзіўна, боек паміж абедзьвумя групоўкамі заўважана не было.

Непадалёк ад іх, ля ГУМа стаяў, як і абяцаў Анатоль Лябедзька, пікет па сборы подпісаў на ягоную карысць. Парыхільнікі АГП, прыйшоўшы раней за Караткевіч, застаўбілі самае «смачнае» месца: паміж уваходам у ГУМ і выхадам з падземнага пераходу. Таму цікавасць да іх была даволі вялікая.

«Кубак, хутчэй, напалову поўны, чым пусты — зазначыў, каментуючы першыя хвіліны збору подпісаў Атнатль Лябедзька. — Узнікаюць нават маленькія чэргі жадаючых падпісацца. Гэта добрая прыкмета: мы думалі, што разварушыць людзей удасца толькі за некалькі дзён. Але, аказваецца, не ўсё так кепска. Фактар страху прысутнічае, нявер’е ні ў каго таксама ёсць, але мы разумелі, ва што ўвязваемся. Напрыканцы дня мы будзем мець малюнак па ўсёй Беларусі: як людзі рэагуюць, чаго нам чакаць, дзе ўзмацніць, а дзе сцішыцца. Мы прыйшлі працаваць. І нават калі б людзей зусім не было, мы б думалі, што мы зрабілі не так».

lieb_oralnik_logo.jpg

Людзі цікавіліся самім кандыдатам. І былі выпадкі, што пасля размовы з ім ішлі ставіць подпіс за яго. А сам Лябедзька, пастасаваўшысы з журналістамі, звыкла ўзяўся за «арала», праз мегафон заклікаючы людзей ставіць подпісы ў сваю падтрымку.

Імніцыятыўная група Тацяны Караткевіч спачатку паўстала за на рагу ГУМа, акурат якраз перад летняй тэрасай піраговай «Штолле». Аднак з-за розных летніх гандлёвых палатак ён неяк губляўся, і не выклікаў цікавасці ў мінакоў.

Справа пайшла толькі пасля таго, як «на аб’ект» прыехала сама прэтэндэнтка на прэзідэнта і кіраўнік яе штабу Андрэй дзмітрыеў. Яны перасунулі пікет на больш бачнае месца, бліжэй да ўваходу ў ГУМ.

Дзмітрыеў быў першы, хто «раскалоўся», колькі подпісаў за дзень плануе сабраць каманда кандыдаткі ў прэзідэнты. Першыя подпісы, па ягоных словах, былі пастаўленыя за Таццяну ў 0 гадзінаў 02 хвіліны 23 ліпеня. За першы дзень за Караткевіч плануюць сабраць не менш за пяць тысячаў подпісаў.

kar_viasiolaja_logo.jpg

Журналісты агаломшана застылі, пачуўшы такую лічбу. Ці не жарт гэта — за адзін дзень сабраць дваццатую самтку подпісаў для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты? Не, паведаміла Караткевіч, гэта рэальна. І раскрыла сакрэт: каля двух тысячаў сябраў ініцыятыўнай групы проста запішуць за Таню сваіх родзічаў, сяброў і знаёмых. Вось табе і адразу пяць тысячаў у падтрымку вылучэння.

І адразу ж, як толькі Караткевіч скончыла размаўляць з журналістамі, і за яе пайшлі ставіць подпісы.

Відавочна, што сябры ініцыятыўных групаў недаацанілі грамадскую актыўнасць беларусаў. У першы ж дзень грамадзяне пачалі даволі актыўна запісвацца за кандыдатаў. Нягледзячы на тое, што часцяком гучалі галасы: «Якія выбары, калі ўлада ад іх не змяняецца?»

kar_pershpodpis_logo.jpg

Людзі не вераць у выбары, але подпісы за кандыдатаў ставяць. Ну трэба ж хоць неяк выявіць сваё жаданне да пераменаў?