Лукашэнка выказаўся пра палітвязняў і еўрапаслоў
На нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі 5 красавіка афіцыйны беларускі кіраўнік зрабіў шэраг гучных заяваў, у якіх зfкрануў, у тым ліку, і сітуацыю з пасламі краін Еўрасаюза ды тэму
палітзняволеных.
Што да сітуацыі з еўрапейскімі пасламі, якія некалькі тыдняў таму пакінулі Беларусь, то Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён не супраць вяртання іх у нашу краіну. “Але мы будзем разглядаць
кожнага пасла персанальна, што да яго вяртання, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. —
На нарадзе па пытаннях знешняй палітыкі 5 красавіка афіцыйны беларускі кіраўнік зрабіў шэраг гучных заяваў, у якіх зfкрануў, у тым ліку, і сітуацыю з пасламі краін Еўрасаюза ды тэму
палітзняволеных.
Што да сітуацыі з еўрапейскімі пасламі, якія некалькі тыдняў таму пакінулі Беларусь, то Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён не супраць вяртання іх у нашу краіну. “Але мы будзем разглядаць
кожнага пасла персанальна, што да яго вяртання, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. —
Мы з міністрам замежных спраў дамовіліся, што мы кожную краіну і кожнага пасла будзем персанальна разглядаць у плане вяртання ў Беларусь. Але гэта не мае нічога агульнага з тым, што мы хочам
перашкодзіць вяртанню паслоў… Мы будзем па-дзелавому выбудоўваць палітыку, у плане вяртання еўрапейскіх паслоў у Беларусь.
Лукашэнка дадаў, што “мы паслоў еўрапейскіх дзяржаў адсюль не выганялі. Гэта была іх воля, яны з’ехалі, здзейсніўшы дыпламатычны, палітычны крок. Яны здзейснілі пэўны дэмарш, які ў
той час наносіў шкоду нашаму знешнепалітычнаму ведамству, як мінімум, і нашай дзяржаве, як максімум. Мы спакойна на гэта адрэагавалі. “А вось вярнуцца назад — гэта ўжо мы
паглядзім, якім чынам яны будуць вяртацца ў Беларусь... Але казаць пра тое, што мы іх не пусцім, таксама нам не варта. Нам з кімсьці размаўляць трэба? Трэба, — лічыць
Лукашэнка.
Афіцыйны кіраўнік таксама заявіў, што бліжэйшым часам разгледзіць пытанне пра памілаванне палітыкаў, якія звярнуліся да яго з такім хадайніцтвам. “Той, хто сам папрасіў памілавання, у
бліжэйшы час я разгледжу гэтыя пытанні. Мяне ніхто не папракне, што я свае абавязацельствы або абяцанні не выконваю. Мы прымем рашэнні па некаторых асобах, якія ўрэшце усвядомілі згубнасць уласнай
пазіцыі і палітыкі ў дачыненні да ўласнай дзяржавы, — заявіў Лукашэнка і дадаў: “Вельмі шмат апошнім часам кажуць пра нейкіх палітвязняў. У нас няма ў Крымінальным кодэксе
палітычных артыкулаў. Што да памілавання асоб, якіх называюць палітвязнямі, то, па словах Лукашэнкі, “пытанне памілавання — гэта, перш за ўсё, іх зварот з просьбай пра
памілаванне... І потым пайшоў вал. Так, напісалі просьбы, але пад нейкім ціскам нехта прымусіў іх гэта зрабіць. Па словах кіраўніка дзяржавы, ён загадаў “праверыць, ці напісалі яны
памілаванне па сваёй волі, або іх сапраўды прымусілі.
Мне прадставілі інфармацыю, у тым ліку і відэа, дзе яны адкрыта і шчыра кажуць: “Гэта была наша воля… Хтосьці — адзін ці два — не захацелі
пісаць... Добра, гэта іх выбар — няхай сядзяць, — падкрэсліў Лукашэнка.
Пракаментаваць заявы афіцыйнага кіраўніка “Новы час папрасіў палітычнага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага:
— Што да пытання вяртання ў Беларусь паслоў еўрапейскіх дзяржаваў, то такі селектыўны падыход беларускага кіраўніцтва да гэтага пытання нерэальны, бо Брусель неаднаразова заяўляў, што
або ўсе тут, або ўсе там. Спадзявацца на тое, што кагосьці сюды будуць пускаць, а кагосьці не, не рэальна. Улады выкарыстоўваюць спробы звычайнай “разводкі. Напрыклад, Калякіна яны
выводзяць з купэ цягніка, а Рымашэўскага пакідаюць. Нейкі дзіўны селектыўны падыход. І не паслы самі вырашаюць, пакідаць ім краіну знаходжання ці заставацца там, гэта ж зразумела. Яны
прадэманстравалі, калі беларускія ўлады змусілі пакінуць краіну пасла Польшчы Лешака Шарэпку і кіраўніцу прадстаўніцтва Еўрасаюза Майру Мору, што гэта непрымальна — адны з’ехалі, а
іншыя не. Так будзе і зараз: я не бачу відавочных падставаў, каб салідарная пазіцыя ў Еўрасаюзе змянілася.
Што да палітвязняў, то Лукашэнка не абяцаў, што ён выпусціць іх на волю. Ён сказаў, што разгледзіць гэтае пытанне. Ён не сказаў, што вызваліць іх. Ён сказаў, што прыме рашэнне — так ці не. І
я б тут звярнуў увагу на наступнае: па словах Лукашэнкі, існуе відэа — сведчанне шчырага прашэння аб памілаванні. Я думаю, што найбліжэйшым часам трэба чакаць менавіта дэманстрацыі гэтага
відэа па БТ, паказу па дзяржаўным тэлебачанні раскаяння. Лукашэнка патлумачыў, чаму ён не вызваляў палітвязняў раней: маўляў, ён чуў, што прашэнні былі напісаныя быццам бы пад ціскам, але ён
паглядзеў відэа і пераканаўся, што яны шчыра раскаяліся. Цяпер усе павінны ў гэтым пераканацца. І толькі потым ён будзе прымаць рашэнне. А якое — мы не
ведаем.