Макей у Польшчу не збіраецца
Пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін (на здымку) лічыць, што палітычны дыялог і эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза маюць станоўчую дынаміку.

Пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін(на здымку)лічыць, што палітычны дыялог і эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза маюць станоўчую
дынаміку.
У панядзелак, 2 лістапада, паслы краін Еўрасаюза мелі сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем, падчас якой гаворка ішла пра перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і ЕС.
Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Генрык Літвін паведаміў, што сустрэча мела руцінны характар і нічога асаблівага ў ёй дыпламат не бачыць. «Яна не мела прамога дачынення да таго, што
будзе адбывацца ў лістападзе ў межах падрыхтоўкі рашэння Еўрасаюза. Кожнае старшынства ЕС спрабуе арганізаваць такую сустрэчу. Канешне, абмяркоўваюцца пытанні супрацоўніцтва Беларусі з ЕС. Канешне,
усё, аб чым гаварылі, адносіцца неяк да таго, што будзе ў рамках ЕС абмяркоўвацца ў лістападзе. Але размова ішла аб тым, як будзе выглядаць супрацоўніцтва ў бліжэйшы час», —
расказаў пасол.
Ацэньваючы ўзровень палітычнага дыялогу і эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза, Генрык Ліцвін адзначыў, што гэтыя працэсы працягваюцца. «Дынаміку можна ацэньваць па-рознаму. Калі
параўноўваць апошні год з 2006-м, то можна ўбачыць прагрэс у галіне палітыкі і эканомікі. Калі ацэньваць асобныя часткі 2008 года, то патрэбна больш складаная адзнака, — лічыць дыпламат.
— Але няма сумненняў, што ў апошнія два гады назіраецца больш актыўны палітычны дыялог і больш эфектыўнае эканамічнае супрацоўніцтва».
Каментуючы інфармацыю «Газеты выборчай» аб магчымым візіце Макея ў Варшаву 5–6 лістапада, Ліцвін паведаміў, што ў гэтыя дні візіт не планаваўся: «Такі візіт
магчымы, але я не магу сказаць, калі ён адбудзецца. Калі дата будзе вядомая, мы паведамім».
Што тычыцца пытання пра пазіцыю Польшчы адносна магчымасці адмены візавых санкцый у дачыненні беларускіх чыноўнікаў, дыпламат назваў гэта «не медыйнай фармацыяй». «Да
рашэння, якое будзе прынятая Саветам ЕС у лістападзе, мы не можам пра гэта гаварыць. Гэта будзе агульнае рашэнне ўсіх чальцоў Еўрасаюза — незалежна ад таго, якая дыскусія пройдзе ў рамках
прыняцця гэтага рашэння. Тады гэта будзе і наша пазіцыя», — заявіў амбасадар Польшчы.
Наконт старшынства Польшчы ў ЕС у другой палове 2011 года пасол адзначыў, што ў шэрагу актуальных будзе і тэма Беларусі. «Адной з кропак асаблівай увагі будзе Беларусь. Гэта відавочны эфект
нашай палітыкі, і інакш быць не можа. Якія будуць галоўныя тэмы нашага старшынства гаварыць зарана, бо палітыка змяняецца. Пра гэта можна будзе гаварыць у другой палове 2010 года — першай
палове 2011-га. Сёння можна сказаць, што адной з важнейшых тэмаў будзе праграма «Усходняе партнёрства», — падзяліўся сваім прагнозам польскі пасол.