Максім Кац: «Лукашэнка больш не можа абапірацца на вярхушку ўнутры краіны»

Палітычны аглядальнік патлумачыў, як Лукашэнка з гаранта ператварыўся ў праблему і параўнаў яго з галівудскім акцёрам-дэбашырам.


Бягучая сітуацыя ў Беларусі не можа задавальняць нікога з тых, хто знаходзіцца на баку Лукашэнкі, — адзначае Максім Кац ў сваім чарговым відэароліку. — Ён не можа даць так неабходную элітам стабільнасць і кантроль над сітуацыяй, і таму больш не можа абапірацца на верхавіну ўнутры краіны, як гэта рабіў раней.

Упершыню ў жыцці Лукашэнка стаў не развязаннем праблемы, не тым, хто здольны ўтрымліваць уладу ўнутры, зачэрпваючы харызматычную легітымнасць для ўсёй машыны кіраўніцтва, гуляючы адначасова на супярэчнасцях Расіі і ЕС. Ён стаў самой праблемай. Гэты крызіс называецца не выбары, мітынгі і забастоўкі, гэты крызіс называецца «Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка». Як ўласнае асяроддзе, так і знешнія партнёры гэта паступова разумеюць.

Мірны пратэст усім павінен паказаць: аўтакрат не адпавядае займанай пасадзе. Ён не выконвае сваю працу ў рамках мадэлі. На вуліцах натоўпы грамадзян патрабуюць яго звяржэння і не хочуць разыходзіцца. Біць людзей — праца генерала, вярстаць бюджэт — міністра фінансаў, а праца аўтакрата — дзяліцца з усімі грамадскай падтрымкай. Калі ён яе страціў і набыў нянавісць, то навошта ён?

Можна гэтую логіку перанесці на Галівуд, як ні дзіўна. Выхадкі вялікай зоркі, якая абяцае добрыя зборы, прадзюсары буду трываць доўга. Але калі дэвіянтныя паводзіны: наркаманія, спазненне, зрыў здымак, п’яныя дамаганні да маладзенькіх калегаў — будуць працягвацца досыць доўга і зойдуць досыць далёка, то ў нейкі момант стане зразумела, што шкоды ад яго больш, чым патэнцыйнай карысці, і танней яго звольніць, заплаціць няўстойку і штрафы, наняць кагосьці іншага і ўсё перазняць. Статус-кво настолькі дрэнны, што горш ад пераменаў не будзе.

Гэта назіральнікі з Масквы, што спачуваюць пратэстоўцам, моцна нервуюцца: што нічога з мірнага пратэсту не атрымаецца, могуць думаць, што час працуе на Лукашэнку. Сам Лукашэнка выдатна ведае, на каго працуе час. Ён працуе на пратэст. Але ведае — гэта не азначае, што здольны адэкватна рэагаваць.

Многія ўсведамляюць, што палітычны рэжым ужо трансфармаваўся, а выбар застаецца паміж нявызначанасцю і рэпрэсіўнай ізаляванай аўтакратыяй, цалкам залежнай ад усходняга суседа.

Лукашэнка ўвесь час спрабуе пераканаць усіх, што ён можа не толькі дубінкамі махаць, але і здольны падмануць палітычных апанентаў, раскалоць іх на ваюючыя лагеры, але на наступны дзень усё паўтараецца, і біць дубінкамі даводзіцца ўжо пенсіянераў, электаральную апору рэжыму ў мінулым. Пратэст пенсіянераў — гэта канчатковы сігнал: як раней ужо не будзе.