Місія МВФ у Мінску абмяркуе рэформы і трохгадовую крэдытную праграму для Беларусі

Місія МВФ прыбыла ў Беларусь для абмеркавання з уладамі краіны трохбаковай крэдытнай праграмы, паведаміў 9 лістапада журналістам кіраўнік місіі фонду ў Беларусі Пітэр Долман.



mvf_embliema.jpg

Фота: Yuri Gripas / Reuters
Ён адзначыў, што місія МВФ знаходзіцца ў Беларусі па запрашэнні беларускага ўрада. "Мы прыехалі, каб абмеркаваць з уладамі эканамічную палітыку і рэформы, і ці дастатковую базу гэтыя рэформы складаюць для праграмы Беларусі з МВФ", — сказаў Долман. 
Ён удакладніў, што праграма, якую місія збіраецца абмяркоўваць з беларускімі ўладамі, мае на ўвазе глыбокія структурныя рэформы. "Размова ідзе аб трохгадовай праграме з акцэнтам на глыбокія структурныя рэформы. Яны павінны быць нацэлены на павышэнне ролі прыватнага сектара ў прыняцці эканамічных рашэнняў", — падкрэсліў кіраўнік місіі МВФ. 
Ён адзначыў, што разам з рэформамі павінны быць прыняты меры сацыяльнага характару. "Важна, каб урад ўмацаваў сістэму сацыяльнай абароны насельніцтва. Гэта неабходна для таго, каб абараніць тыя слаі грамадства, якія можа закрануць рэформа", — сказаў Долман.  
На думку кіраўніка місіі фонду, рэформы, якія рэкамендуецца правесці ў Беларусі, спрыяльна адаб'юцца на развіцці беларускай эканомікі. "Рэформы дазволяць умацаваць сярэднетэрміновыя перспектывы Беларусі і будуць садзейнічаць павелічэнню сярэдняга даходу беларускіх сем'яў", — лічыць Долман.

 
Ён таксама паведаміў, што ў межах цяперашняга візіту місіі МВФ у Беларусь, які праходзіць з 9 па 19 лістапада, адбудуцца сустрэчы з усімі ключавымі органамі дзяржкіравання Беларусі. 


Нагадаем, беларускія ўлады сёлета выказалі гатоўнасць заключыць новую крэдытную праграму з Міжнародным валютным фондам. Беларускі ўрад разлічвае прыцягнуць у МФВ крэдыт на 3 млрд. долараў. Для рэалізацыі крэдытнай праграмы фондам беларускія ўлады вясной гэтага года падрыхтавалі дарожную карту па структурным рэфармаванні эканомікі. Паводле інфармацыі БелаПАН, па выніках перамоў з цяперашняй місіяй МВФ беларускія ўлады хацелі б выйсці на ўзгадненне ліста аб намерах, які накіроўваецца выканаўчаму савету МВФ і з'яўляецца асновай для новай крэдытнай праграмы фонду.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН