Справа Канавалава і Кавалёва завершаная

Асуджаныя за арганізацыю тэрарыстычнага акту на станцыі мінскага метро “Кастрычніцкая 11 красавіка 2011 года будуць расстраляныя. Аляксандр Лукашэнка адмовіў у памілаванні Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву “ў сувязі з цяжарам зробленага злачынства.

Вярхоўны суд Беларусі 30 лістапада прысудзіў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да смяротнага пакарання без канфіскацыі маёмасці.

de58bfe3d33dada41a9398c30e21eeed.jpg

Канавалаў прызнаны вінаватым у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбухных прылад, тэрарызме, звязаным з забойствам людзей. Вырак: смяротная кара — расстрэл.
Кавалёў прызнаны вінаватым у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным знішчэнні маёмасці, незаконным набыцці, захоўванні, перавозцы выбуховых рэчываў і выбуховых прылад, неданясенні аб падрыхтоўцы асабліва цяжкага злачынства, аб здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства і асобы таго, хто яго здзейсніў, аб месцы яго знаходжання, а таксама ў дапамозе тэрарызму. Пакаранне: вышэйшая мера — расстрэл.
Суд прызнаў Канавалава і Кавалёва асобамі, якія нясуць “выключную небяспеку для грамадства.
Уладзіслаў Кавалёў пісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, Канавалаў прашэння не пісаў. За Кавалёва ўвесь час змагаліся яго маці і сястра.
Гэтая справа выклікала вялікі рэзананс у грамадстве, прычым многія людзі не давяралі справядлівасці суда, была вялікая кампанія па збору подпісаў за адмену смяротнага пакарання. Але…