Вялікабрытанія рыхтуецца выслаць расійскіх дыпламатаў
Вялікабрытанія склікала экстранае пасяджэнне Савета бяспекі ААН з-за атручвання Скрыпаля і абвясціла пра прыпыненне кантактаў з Расіяй. 23 расійскія дыпламаты да канца тыдня павінны пакінуць краіну.
Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі паведаміла аб скліканні экстраннага пасяджэння Савета бяспекі ААН з-за атручвання былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.
Па інфармацыі тэлеканала Sky News, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй збіраецца абвясціць аб высылцы расійскіх дыпламатаў.
Акрамя таго, NATO выступіла з заявай, у якой патрабуе ад Расіі адпавесці на пытанні Вялікабрытаніі з поўным раскрыццём інфармацыі пра праграму "Навічок". Таксама NATO выказвае заклапочанасць з нагоды таго, што гэта першае выкарыстанне нервова-паралітычнага ваеннага рэчыва на тэрыторі альянсу з моманту яго заснавання, і нагадала пра важнасць глабальнай канвенцыі па хімічнай зброі 1997 года.
Гэта не першы выпадак высылкі дыпламатаў з Вялікабрытаніі.
Самая маштабная адбылася ў верасні 1971 года, калі Вялікабрытанія выслала 105 дыпламатычных супрацоўнікаў. Падставай для гэтага стала здрада супрацоўніка гандлёвай місіі СССР у Лондане Алега Ляліна, які назваў імёны агентаў, якія працавалі "пад дахам" пасольства і гандлёвага прадстаўніцтва. У адказ у кастрычніку з Расіі былі высланы 18 грамадзян Вялікабрытаніі.
У верасні 1985 года Вялікабрытанія выслала з краіны 31 савецкага дыпламата, абвінаваціўшы іх у шпіянажы. Гэтая акцыя стала следствам уцёкаў у Вялікабрытанію супрацоўніка КДБ Алега Гардзіеўскага. У адказ з Савецкага Саюза былі высланы 25 супрацоўнікаў брытанскай дыпмісіі.
У 1989 годзе ўрад Вялікабрытаніі выслаў з краіны 11 супрацоўнікаў савецкіх устаноў (дыпламатаў, журналістаў і супрацоўнікаў гандлёвага прадстаўніцтва) і абвясціла персонамі нон грата яшчэ трох савецкіх супрацоўнікаў, якія раней выехалі з Вялікабрытаніі (за дзейнасць, несумяшчальную з іх статусам).