Альбом «Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава». Прэзентацыя ўжо 10 снежня!
На вялікі жаль, доўгі час у савецкай і беларускай гістарыяграфіях, а таксама грамадскай свядомасці існавала стэрэатыпнае меркаванне пра тое, што Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі ў чэрвені 1941 года. Маўляў, да гэтага моманту жыхары БССР жылі мірным жыццём, не ведалі, што такое бамбёжкі, голад і разбурэнні, а ўсё іншае адбывалася па-за межамі Беларусі.