Прэзідэнт Польшчы ўсё ж такі падпісаў закон, які забараняе адмаўляць «злачынствы ўкраінскіх нацыяналістаў»
Анджэй Дуду 6 лютага падпісаў абноўлены закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, які прадугледжвае пакаранне за заявы аб саўдзеле палякаў у Халакосце ды адмаўленне «Валынскай разні».

Бацькі ўкранскага нацыяналізму, пашана да якіх у Польшчы зараз можа абыйсціся дорага...
Раней Дуда заявіў, што мае намер адправіць дакумант у Канстытуцыйны суд, каб там спраўдзілі, ці не абмяжоўвае ён свабоду слова.
Нагадаем, што папраўкі ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці прадугледжваюць штраф і турэмны тэрмін (да трох год) за адмаўленне «злачынстваў украінскіх нацыяналістаў» супраць палякаў падчас ІІ Сусветнай вайны, а таксама за публічныя заявы пра саўдзел палякаў у Халакосце.
Супраць паправак у законе выступілі Ізраіль, Украіна і ЗША. Негатыўна выказалася таксама частка польскай інтэлігенцыі.
meduza.io