А я ўсё чакаю званка
У сераду, 5 лютага, споўнілася дзевяць дзён, як пайшоў у лепшы свет Генадзь Уладзіміравіч Грушавы – заснавальнік Беларускага дабрачыннага фонда “Дзецям Чарнобыля”,
філосаф, доктар навук, прафесар, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-і 13 скліканняў. Дзевяць дзён, як яго няма на Зямлі, толькі урначка з попелам на Паўночных могілках побач з бацькам і сястрой. Але душа
ягоная яшчэ тут, з намі.