Развітанне з Генадзем Грушавым адбудзецца ў пятніцу, 31 студзеня
Развітацца з памерлым 28 студзеня старшынём Беларускага дабрачыннага фонду “Дзецям Чарнобыля”, дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га і 13-га скліканняў, доктарам філасофскіх навук, прафесарам Генадзем Уладзіміравічам Грушавым можна будзе ў пятніцу, 31 студзеня.
Фота euroradio.fm
Згодна жадання нябожчыка, жалобнае мерапрыемства пройдзе з 10-й да 14-й гадзіны ў Доме смутку “Цэрэманіал” па адрасе: Мінск, завулак Кабушкіна, 49 (выезд з вуліцы Куляшова). Гэта раён Партызанскага праспекта, непадалёк ад 5-й гарадской клінічнай лякарні. Генадзь Грушавы ў пакінутым сваякам допісе пажадаў, каб ягонае цела было крэміравана.
Падзахаванне урны з попелам Генадзя Грушавога адбудзецца пазней да магілы ягонага бацькі, Уладзіміра Ерамеевіча, на Паўночных могілках блізу беларускае сталіцы.