"Культурызм" з Віктарам Марціновічам: Турма як асноўны ньюсмейкер
Проста такога ніколі не было. Нават за познімі саветамі, атмасферу якіх я паспеў заспець. Не было такога, каб саджалі і саджалі: сенатараў, дэпутатаў, вытворцаў кураціны і сродкаў абароны раслін,
спартыўных менеджараў, айцішнікаў і дзеячаў культуры. Ды як! Яны бяруць адразу па 15 чалавек! І дырэктара, і намесніка, і ўсіх, усіх, усіх! З гісторыі прыгадваюцца толькі 1920-я і 1930-я. Але той час
самі ягоныя героі называлі «чырвоным тэрорам». Героі нашага часу кажуць пра «стабільнасць».