Прадстаўнікі беларускай грамадскасці — украінцам: «Мы глядзім на вас з надзеяй»

На думку прадстаўнікоў незалежнага грамадства Беларусі, «серыя нядаўніх падзей, калі ахвярамі фізічных распраў становяцца актывісты Майдана і журналісты - апаненты дзейнай улады, выкрывалі і крытыкуюць яе, дэманструе, што нягледзячы на вонкава прыстойныя дзеянні, улада ажыццяўляе індывідуальны тэрор».



bielarus_z_vami1.jpg

Мы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, вітаем амністыю палітвязняў — актывістаў Майдана, а таксама нядаўна прыняты закон аб недапушчальнасці пераследу удзельнікаў пратэстаў ва Украіне.

Аднак разам з гэтай, безумоўна станоўчай навіной, ёсць і іншыя, якія нагадваюць хроніку баявых дзеянняў. Падпалы, пераследы, напады, раненні, траўмы — так сёння выглядае «дыялог» з грамадзянскай супольнасцю ва Украіне.

Серыя нядаўніх падзеяў, калі ахвярамі фізічных распраў становяцца актывісты Майдана і журналісты — апаненты дзейнай улады, якія выкрываюць і крытыкуюць яе, дэманструе, што нягледзячы на вонкава прыстойныя дзеянні, улада ажыццяўляе індывідуальны тэрор. Тым самым не толькі здзяйсняючы барбарскія дзеянні ў дачыненні да сваіх грамадзян, але і наносячы ўдары па 
 асноўных дэмакратычных свабодах — свабодзе сходаў і свабодзе слова.
 

Чарада зверскіх распраў 
 над журналістамі, адзін з якіх — Васіль Маралаў, які атрымаў цяжкае кулявое раненне, другая — Таццяна Чорнавол, жорстка збітая i скалечаная, паказвае таксама тое, што ва Украіне сёння разгортваецца сцэнар, які быў калісці рэалізаваны і ў Беларусі. Сцэнар «апалітычнай расправы», які дае магчымасць дыстанцыявацца ад сваіх ахвяраў, спісваючы гвалт над імі на крымінальныя эксцэсы.

Ацэньваючы падобныя дзеянні як праяву палітычнага ціску — індывідуальнага тэрору ўкраінскіх уладаў у 
 дачыненні да палітычна актыўных грамадзян, мы заклікаем міжнародную супольнасць ужыць усе магчымасці для арганізацыі незалежных расследаванняў таго, што адбылося, і недапушчэння падобных актаў гвалту ў дачыненні да грамадзян надалей.

Мы заклікаем улады Украіны да спынення вайны супраць свайго народу, да адкрытых і цывілізаваных дзеянняў, накіраваных не на эскалацыю канфлікту, а на яго вырашэнне.

А грамадзян Украіны, нашых братоў і сясцёр, сяброў і калегаў, мы просім — ня дайце сябе запалохаць! Сёння дзяржаўны гвалт стаў нормай у Беларусі і Расіі, многіх іншых постсавецкіх краінах. Шмат у чым гэта адбылося па прычыне слабасці грамадзянскай супольнасці, якую атрымалася заразіць страхам, абыякавасцю і пачуццём, што нічога змяніць нельга. Вы зараз знаходзіцеся ў авангардзе барацьбы за цывілізаваны шлях развіцця і мы глядзім на вас з надзеяй.

Дзмітрый Галко, журналіст
Таццяна Новікава, журналіст, экалагічны актывіст
Мiкола Бамбiза, стараста Свята-Афрасінінскай суполкі Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы
Леанід Акаловіч, пратаярэй Беларускай Аўтакефальнай праваслаўнай царквы
Ігар Леднік, ад імя Праваабарончага руху «Наша Беларусь»
Мікалай Уласевіч, грамадская кампанія «Астравецкая атамная - гэта злачынства!»
Таццяна Зялко, старшыня праўлення Ініцыятыўнай групы па стварэнні грамадскага аб'яднання беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне»
Анатоль Шаўцоў, ГА «Абарона правоў бацькоў і дзяцей»
Валадар Цурпанаў, Магілёўскі цэнтар «Грамадзянская прастора»
Ірына Сухій, каардынатар па сувязях з грамадскасцю Грамадскага аб'яднання «Экадом»
Уладзімір Валодзін, экалагічны актывіст
Кацярына Садоўская
Вячаслаў Піліпук
Юрый Меляшкевiч, сябра Рады ПАГА Рух «За Свабоду»