Bloomberg: ЗША пачынаюць пошук маёмасці расійцаў, якія патрапілі пад санкцыі

Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША пачало пошукі самалётаў, яхт, асабнякоў і іншай маёмасці, якой на тэрыторыі ЗША валодаюць расійцы, якія сутыкнуліся з санкцыямі з-за Украіны. Усе актывы, звязаныя з расійцамі з чорнага спісу, будуць замарожаныя Міністэрствам фінансаў ЗША.



roskosh.jpg

«Шукаюцца «бліскучыя цацкі», сапраўдныя ўласнікі якіх, верагодна, хаваюцца за шматпластовымі завесамі з «фірмаў-пракладак», а таксама банкаўскія рахункі і інвестыцыі гэтых асоб», — паведаміў Bloomberg кіраўнік аддзела фінансавых расследаванняў падраздзялення ведамства ў Маямі Джон Табон.

Паводле яго слоў, усе актывы, звязаныя з расейцамі з чорнага спісу, будуць замарожаныя Міністэрствам фінансаў ЗША. «Справу расследуюць, нароўні з іншымі ведамствамі федэральнага ўрада ЗША, супрацоўнікі Групы расследаванняў замежнай карупцыі міністэрства ўнутранай бяспекі, у тым ліку спецыялісты па судовай бухгалтэрыі і аналітыкі выведкі», — кажа Табон. «Складанасць у тым, што мы спрабуем знайсці маёмасць, якую нехта наўмысна спрабуе схаваць», — адзначыў ён.

Замарожванне актываў можа хутка перайсці ў палітычны ціск на прэзідэнта Пуціна, лічыць эканаміст Ніл Ширинг (Capital Economics Ltd., Лондан). «Расійскія алігархі пазбівалі капіталы ў Расіі, а асалоду ад свайго багацця атрымлівалі на Захадзе, — кажа ён. — Калі на гэта націснуць, будзе так ці інакш балюча».

«Расійскія алігархі гадамі хавалі актывы за мяжой на выпадак сваёй апалы ў пуцінскага рэжыму, — гаворыцца ў артыкуле. — У апошні час Пуцін заклікае бізнесменаў вяртаць грошы на радзіму. Але ў першым квартале 2014 чысты адток расійскага капіталу з краіны склаў $51 млрд. — самая буйная квартальная лічба, пачынаючы з 2008 года».

Табон не адказаў, ці валодаюць расійцы з чорнага спісу маёмасцю ў ЗША, спаслаўшыся на тое, што расследаванне пакуль не завершана. Са свайго боку, эксперт па адмыванню грошай Джэк Блюм заўважае: «Вялікая верагоднасць, што ў спісе ёсць ўладальнікі амерыканскіх актываў, але сувязі, магчыма, будзе нялёгка даказаць і такія сцвярджэнні можна будзе аспрэчыць у судзе».

Расійскія мільярдэры набылі нерухомасць у самых фешэнэбельных раёнах свету. «У выпадку з некаторымі нядаўнімі здзелкамі няма публічнай інфармацыі аб тым, хто пакупнікі. Так, у 2012 годзе нейкі расеец, чыё імя не называлася, купіў на першай лініі Маямі асабняк за $47 млн. наяўнымі», — піша выданне, спасылаючыся на Miami Herald.

Следчыя наўрад ці што-небудзь знойдуць, бо расійскія магнаты загадзя рыхтуюцца да патэнцыйных рызыкаў для сваіх інвестыцый, сцвярджае нью-ёркскі адвакат Эдвард Мермелстэйн.

Следчыя спадзяюцца на садзейнічанне амерыканскіх банкаў і страхавых кампаній, якія правяраюць сваіх кліентаў, каб не парушыць забаронаў, звязаных з санкцыямі. Табон прызнаў, што звычайна такія пошукі адымаюць шмат гадоў, бо уладальнікі маёмасці «магутныя, разумныя і гатовыя ўсімі мажлівымі сродкамі зацягваць справу, выйграваць працэсы і замятаць сляды».

Паводле Inopressa.ru