Тымчук: Украіна здольная правесці выбары і на ўсходзе краіны

Украіна здольная правесці выбары і на ўсходзе краіны, дзе зараз праводзіцца антытэрарэстычная аперацыя. Такое меркаванне на брыфінгу выказаў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.



tymchuk.jpg

Як перадае ЛІГАБізнесІнформ, Тымчук паведаміў, што ў штабе антытэрарыстычнай аперацыі праведзена ратацыя. «Усяляе надзею тое, што праведзена пэўная ратацыя ў штабе АТА. Прыйшлі людзі, якія маюць вопыт таго ж Ірака, гэта ўжо не кабінетныя і паркетныя генералы, а людзі, якія рэальна працавалі ў падобных сітуацыях, і гэта выклікае пэўныя надзеі», — сказаў ён.

Тымчук адзначыў, што ў час дзейнасці ўкраінскага міратворчага кантынгенту ў Іраку былі праведзеныя тры выбарчыя кампаніі, якія прызнаныя адпаведнымі дэмакратычным нормам.

Паводле яго слоў, праходзілі яны прыкладна ў такой жа сітуацыі, якая назіраецца цяпер ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.