Пётр Парашэнка абяцае за тры месяцы зрабіць з Пуціна нармальнага чалавека

Кандыдат у прэзідэнты Украіны, дэпутат Вярхоўнай Рады Пётр Парашэнка лічыць, што Кіеў у хуткім часе зможа нармалізаваць адносіны з Масквой.



poroshenko.jpg

«Тры месяцы я адводжу, каб адносіны з Расеяй былі нармалізаваныя», — заявіў Парашэнка, піша «Слова і Справа» са спасылкай на «Укрінформ».

Паводле яго слоў, ён мае намер уладзіць украінска-расійскія адносіны «хутка і эфектыўна». У той жа час Парашэнка падкрэсліў, што ніякіх кампрамісаў у Украіны ў дачыненні да Крыма не будзе. «Безумоўна, ніякіх кампрамісаў у нас не будзе па Крыме», — сказаў палітык.

Нагадаем, сваё негатыўнае стаўленне да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціну ўжо не раз выказвалі ўкраінскія палітыкі. Так, в. а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што «цывілізаваныя дзяржавы з ўзброенымі злачынцамі гутарку не вядуць». У сваю чаргу кандыдат у прэзідэнты Юлія Цімашэнка заявіла, што прэзідэнт Расіі з’яўляецца ворагам №1 для Украіны. Яна таксама выказала меркаванне, што заява Пуціна аб антыканстытуцыйным перавароце ва Украіне — гэта не што іншае як “адчайная спроба ўтрымаць ва Украіне свой уплыў і сваю ўладу”.

Адзначым, што кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы Анатоль Грыцэнка таксама «пахвальна» выказаўся ў бок прэзідэнта Расіі. У прыватнасці, Грыцэнка сказаў, што Пуцін — «хворы і абсалютна неадэкватны чалавек».