Паркоўка замест дзіцячай пляцоўкі. Мясцовыя жыхары абураныя
На Нямізе дзіцячую пляцоўку абгарадзілі будаўнічым
плотам. Высветлілася, на гэтым месцы плануюць пабудаваць паркоўку, а
пляцоўку— перанесці ў бок. Мясцовыя жыхары абураныя, бо паркоўка будзе
суседнічаць са школай, паблізу і так ёсць два паркінгі, зялёных зон
амаль не засталося. Што з гэтай нагоды кажа заказчык работ?