Кыргызстан заяўляе, што таджыкскія вайскоўцы абстралялі жылыя дамы
Абстаноўка на кіргізскай-таджыкскай мяжы застаецца напружанай. Пра гэта паведамляе 24.kg.
Паводле звестак кіргізскіх памежнікаў, у мясцовасці Арка Лейлекскага раёну Баткенскай вобласці таджыкскія вайскоўцы адкрылі агонь па жылых дамах грамадзянаў Кыргызстана. Жыхары вёскі былі раней эвакуяваныя. Памежныя падраздзялення Кыргызстану занялі абарончыя пазіцыі.
Паведамляецца, што сёння ў Баткене павінны пачацца перамовы чальцоў міжурадавай камісіі адносна дэлімітацыі і дэмаркацыі межаў. Аднак прадстаўнікі Таджыкістана на сустрэчу пакуль не прыбылі.
На гэты момант колькасць пацярпелых падчас канфлікту на кіргізска-таджыкскай мяжы дасягнула 163 чалавек. Колькасць загінулых складае 33 чалавекі, паведаміла першая намесніца міністра аховы здароўя Кыргызстану Аліза Салтанбекава.
Белсат