Канфлікт Кыргызстана і Таджыкістана: загінула дзіця
На кыргызска-таджыкскай дзяржаўнай мяжы ўзнік узброены канфлікт. Праз сутыкненні на мяжы дзвюх дзяржаў пацярпелі амаль сто чалавек. Трое жыхароў Кыргызстана загінулі, паведамляе korrespondent.net.
У выніку ўзброенага канфлікту на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана загінулі тры чалавекі, у тым ліку 12-гадовая дзяўчынка. Яшчэ 96 чалавек атрымалі раненні. Пра гэта ў чацвер, 29 красавіка, паведаміла агенцтва «Акі-Прэс» са спасылкай на ўлады Кыргызстана.
«Ахвярамі ўзброенага сутыкнення на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана з кыргызскага боку сталі тры чалавекі, у тым ліку адно дзіця 2008 года нараджэння», — заявілі ў ведамстве.
Адзначаецца, што 96 чалавек пацярпелі ў выніку сутыкнення на мяжы дзвюх дзяржаў, 51 з іх шпіталізаваны ў бальніцы Бішкека.
Нагадаем, напярэдадні на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана адбылося ўзброенае сутыкненне паміж вайскоўцамі. Канфлікт успыхнуў з-за таго, што прадстаўнікі таджыкскага боку спрабавалі ўсталяваць камеры відэаназірання на слупах лініі электраперадачы. Прадстаўнікі кыргызскага боку выступілі супраць і пачалі спілоўваць слуп.
Улады Кыргызстана заявілі, што таджыкскія вайскоўцы падчас канфлікту ўжывалі кулямёты і мінамёты. Бішкек таксама абвінаваціў Душанбэ ў спробе захопу водазабору.
Бліжэй да вечара міністры замежных спраў дзвюх дзяржаў дамовіліся пра спыненне агню, а таксама пра сумеснае патруляванне і маніторынг становішча ў памежнай зоне.