«Знішчэнне, якога вы не бачылі раней»: Трамп выказаўся пра канфлікт з Іранам
У выпадку ваеннага сутыкнення амерыканскіх і іранскіх сіл будзе «разбурэнне», якога Іран яшчэ «ніколі не бачыў». Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрв'ю NBC News.

«Я не шукаю вайны», — адзначыў, каментуючы сітуацыю, палітык. Ён таксама заявіў, што запрашае іранскае кіраўніцтва сесці за стол перамоваў.
Пры гэтым выключаць магчымасць ваеннага канфлікту Трамп не стаў.
«Калі гэта здарыцца, гэта будзе знішчэннем, якога вы ніколі не бачылі раней», — запэўніў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Тэгерана.
«Але я гэта [разбурэнні] рабіць не збіраюся», — дадаў Трамп.
nn.by