Трамп: масавай дэпартацыі нелегальных імігрантаў не будзе. Пакуль
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што масавыя затрыманні і дэпартацыя нелегальных імігрантаў, пачатак якіх быў запланаваны на 23 чэрвеня, адкладаюцца на два тыдні, перадае Радыё Свабода.
Як заўважыў Трамп, ён пагадзіўся на затрымку «па просьбе дэмакратаў», а канкрэтна — у выніку тэлефоннай размовы са спікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі.
Тым не менш, падкрэсліў прэзідэнт, першапачатковы план будзе рэалізаваны, калі па заканчэнні двухтыднёвага тэрміну «абедзве партыі ў Кангрэсе» не знойдуць рашэння крызіснай сітуацыі, якая склалася на паўднёвай мяжы.
Адміністрацыя, сярод іншага, дамагаецца ад дэмакратаў згоды на ўзмацненне жорсткасці правіл прадастаўлення палітычнага прытулку мігрантам з Цэнтральнай Амерыкі і палягчэння парадку іх высылкі з краіны. Да гэтага часу дэмакраты адпрэчвалі гэтыя патрабаванні, называючы іх «антыгуманнымі».
Выказваюцца засцярогі, што парламентарам можа не хапіць часу на выпрацоўку рэзалюцыі з-за перапынку ў працы Кангрэсу ў сувязі са святкаваньнем Дня незалежнасці.
На наступным тыдні ў абедзвюх палатах Кангрэса намечана галасаванне па рэзалюцыі аб выдзяленні 4,5 мільярдаў даляраў на паляпшэнне ўмоў часовага ўтрымання незаконных мігрантаў у спецыяльных прыёмніках.
У траўні памежнікі перахапілі на мяжы з Мексікай больш за 129 тысяч мігрантаў, якія не мелі дазволу на ўезд у ЗША.
svaboda.org