Амерыканскіх беларусаў уганаравалі медалём Рады БНР (фота)
У амерыканскім штаце Нью-Джэрсі 22 чэрвеня адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне медалём Рады БНР да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
Старшыня рады БНР сп.Івонка Сурвілла звярнулася з віншавальным зваротам з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай народнай Рэспублікі. Напрыканцы сваёй прамовы сп. Сурвілла паведаміла прысутным пра прынятае ў 2018 годзе Радай БНР рашэнне ўвесці юбілейны Медаль да Стагоддзя БНР. І сёння яна мае ўручыць гэты медаль шэрагу амерыканцаў і амерыканскіх беларусаў за іх унёсак у агульную беларускую справу падтрымкі беларушчыны на чужыне, прасоўвання беларускай культуры, гісторыі, традыцыяў у вольным свеце.
Сярод узнагароджанных: Зянон Пазьняк, Вячаслаў Бортнік, Ганна Сурмач, Паўліна Сурвілла, Валер Дворнік, Вітаўт Кіпель, Янка Запруднік, Вячка Станкевіч, Ала Орса-Рамана, Дэвід Суорц.