Генштаб УСУ: Паміж расійскімі і беларускімі вайскоўцамі ёсць выпадкі канфліктаў на нацыянальнай глебе
Паміж расійскімі і беларускімі вайскоўцамі адзначаюцца частыя выпадкі канфліктаў на фоне нацыянальнай прыналежнасці і дзёрзкіх адносінаў расійцаў да беларусаў, паведамляецца ў зводцы Генштаба УСУ.
У Генштабе адзначылі, што на Валынскім і Палескім кірунках абстаноўка пакуль застаецца без істотных змен. Працягваецца разгортванне сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. На працягу сутак авіяцыя праціўніка здзяйсняла вучэбна-трэніровачныя палёты ў паветранай прасторы Беларусі.
«Па наяўнай інфармацыі, паміж расійскімі і беларускімі вайскоўцамі адзначаюцца шматлікія выпадкі канфліктаў на фоне нацыянальнай прыналежнасці і дзёрзкіх адносінаў расійцаў да беларусаў», — напісаў Генштаб УСУ.
Нагадаем, у Беларусь прыбываюць расійскія вайскоўцы. «Саюзная групоўка», па словах беларускіх генералаў, будзе налічваць да 9000 чалавек. Назіральнікі кажуць, што ў Беларусь прыбываюць мабілізаваныя расійцы — для навучання.
Тым часам УСУ запісалі відэа да беларускага войска і народа, дзе перасцерагаюць ад нападу на Украіну.