1,5 млрд крэдыту на імпартазамяшчэнне — у чарговыя «бліжэйшыя тыдні»
Расія і Беларусь завершаць афармленне крэдыту для беларускага боку на рэалізацыю праектаў у сферы імпартазамяшчэння на 1,5 млрд долараў у бліжэйшы тыдзень, кажа віцэ-прэм'ер Расіі Аляксей Авярчук.
![afbb8c395bcf01fa704bd239f1fb0b8b.jpg afbb8c395bcf01fa704bd239f1fb0b8b.jpg](/img/v1/images/afbb8c395bcf01fa704bd239f1fb0b8b.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Па крэдыце, які вядомы як $1,5 млрд, дамоўленасці ёсць. У прынцыпе, ён мог бы быць ужо падпісаны, але пакуль не завершаныя бюракратычныя працэдуры. У нас чакаецца іх завяршэнне на наступным тыдні. У Беларусі яны таксама павінны быць завершаны, але, можа быць, ледзь даўжэй, чым у нас», — сказаў ён.
Віцэ-прэм'ер дадаў, што аб павелічэнні памеру крэдыту гаворка не ідзе, але «з-за тэрмінаў выкарыстання грошай розніцы магчымыя», паколькі пазыку будзе прадастаўлены ў рублях эквівалентна $1,5 млрд, піша thinktanks.by.
![Беларускі ўрад зноў чакае абяцаны Расіяй крэдыт у 1,5 мільярды долараў «Цалкам можа так атрымацца, што не пашкадуюць і сваіх»](/img/v1/images/8690185dd5f0ed8d7d1eaf890c6e170f.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У канцы 2021 года віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў паведамляў, што ў 2022 годзе краіне трэба пагасіць $3,3 млрд, а ў 2023 годзе — $4,7 млрд знешніх даўгоў разам з абслугоўваннем. Агульную суму запытаных у Расіі сродкаў ён тады ацаніў у $3,5 млрд.
![Масква адмовіла Мінску ў крэдыце на 3,5 мільярды долараў Масква адмовіла Мінску ў крэдыце на 3,5 мільярды долараў](/img/v1/images/kkish.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)