У Маскве сцвярджаюць, што «Данецкая рэспубліка» не прасіла аб далучэнні да Расіі

У расійскім Міністэрстве замежных спраў заяўляюць, што нічога не ведаюць пра просьбе так званай Данецкай народнай рэспублікі аб далучэнні да Расіі.



midrf.jpg

Як паведаміў на брыфінгу ў чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч, ён не чуў аб афіцыйным паступленні такой просьбы, хоць у СМІ пра гэта шмат гаварылася. Ён паўтарыў словы кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова пра тое, што на дадзены момант галоўнай задачай з'яўляецца «адвесці пагрозу грамадзянскай вайны ва Украіне», паведамляе расійская служба «Радыё Свабода».

Нагадаем, 12 траўня пасля правядзення так званага «рэферэндуму» прарасійскія сепаратысты абвясцілі сябе незалежнай дзяржавай і папрасіліся ў склад Расіі. Улады Украіны, а таксама ЗША і ЕС лічаць, што за арганізацыяй псеўдарэферэндума ў Данбасе стаяць расійскія ўлады.